Вы тут

Лясгасы пачалі пасадку лесу: створаны ўжо 5 000 гектараў лясных культур


Лясгасы краіны прыступілі да стварэння новых лясоў. Сёлета лесакультурны сезон пачаўся незвычайна рана, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі. Прычына — змена тэмпературных рэжымаў і адсутнасць марознай зімы.


Усяго ў 2020 годзе лесагаспадарчыя ўстановы плануюць стварыць не менш за 32 335 гектараў лясных культур. Плануецца, што асноўная частка работ будзе выканана ў веснавы перыяд.

Паводле аператыўных даных, лясгасамі ўжо створана больш за 15 працэнтаў лясных культур ад запланаванага аб'ёму. Найбольшая колькасць лесу -- 3506 гектараў -- закладзена гомельскімі лесаводамі.

У міністэрстве адзначылі, што асаблівы акцэнт пры пасадцы культур робіцца на аднаўленні ўчасткаў ўсохлых насаджэнняў, а таксама гарэльнікаў.

Нагадаем, што сёння Беларусь уваходзіць у дзесятку самых лясных краін Еўропы. Узровень лясістасці краіны з 1945 года дасягнуў максімальнага значэння і складае 39,9 працэнта. Штогод лесаводы высаджваюць не менш за 30 тысяч гектараў лесу. Пры гэтым акцэнт робіцца на стварэнні змешаных лясных культур (дзве і больш драўняныя пароды). Гэта дазваляе павышаць устойлівасць будучых лясоў да розных біялагічных і кліматычных фактараў. У 2019 годзе рукамі лесаводаў было праведзена лесааднаўленне і лесаразвядзенне на агульнай плошчы 51,8 тысячы гектараў, у тым ліку за кошт пасеву і пасадкі лесу было закладзена 43,8 тысячы гектараў новых лясоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.