Вы тут

Дзіцячую мару стаць доктарам ажыццяўляе Дар'я Юхнік


У дзяцiнстве ўсе мы марым пра нейкую незвычайную прафесiю: касманаўта, шкловыдзiмальшчы, балерыны... Вельмi часта з цягам часу нашы планы змяняюцца: разбiваюцца аб «вострыя скалы» дарослага жыцця або проста ўступаюць месца iншым iнтарэсам. I тое, што здавалася прызваннем раней, у сталага чалавека часта выклiкае толькi ўсмешку. Але так бывае не ў кожнага. Прыклад — гiсторыя Дар'i ЮХНIК. Так-так, яна тое самае «дзiця, якое стала касманаўтам».


Мама дзяўчыны — Нiна Iванаўна — мае медыцынскую адукацыю. Яна скончыла Мiнскi каледж па спецыяльнасцi «медыкадыягнастычная справа». Па яе словах, Дашы з самага маленства падабалася слухаць пра тое, як працуе арганiзм чалавека. Замест казак на ноч яна апавядала свайму дзiцяцi аб складаных бiялагiчных працэсах. А калi дзяўчынка падрасла, мацi пачала браць дапытлiвую дачку з сабой на работу — у лабараторыю Смалявiцкай раённай палiклiнiкi.

— Мне заўсёды было цiкава разглядаць пад мiкраскопам пазногаць, лiсцiк, волас... Што заўгодна! Магла злавiць муху i вывучаць яе. Назiрала за работай мацi. Круцiла ў руках шкельцы для аналiзаў. Было жаданне зразумець усё. Пасля таго як разабралася з аналiзамi, папрасiлася ў кабiнет да знаёмага стаматолага. Там навучылася рыхтаваць пломбы, — прыгадвае суразмоўнiца.

Падчас вучобы ў пачатковай школе на пытанне «Кiм хочаш стаць, калi вырасцеш?» Дар'я заўсёды адказвала, што доктарам. Аднойчы здарылася сiтуацыя, якая стала сапраўднай праверкай на трываласць дзiцячай мары.

— Калi была ў дзявятым класе, неяк увечары да нас забегла суседка i паклiкала маю маму. Крычала, што яе сяброўцы дрэнна: тая страцiла прытомнасць, нават не дыхае! Удакладнiла, што ў жанчыны цукровы дыябет. А мама была хворая ў той момант, зусiм слабая, не магла нават устаць з ложка. Разумеючы гэта, сказала: «Я пайду». Што магла тады зрабiць? Не ведаю. Але ў сваiх сiлах была ўпэўненая. Вельмi хутка апынулася ў суседкi. Адразу падумала, што гэта гiпаглiкемiчная кома: цукру ў арганiзме недастаткова, i жанчына «адключылася». Каля яе рота была пена, пачалiся сутаргi... Спужалася, што чалавек можа памерцi, а я побач i нiчым не магу дапамагчы. Але ж узяла сябе ў рукi, знайшла глюкометр i праверыла цукар у крывi. Пачуццё мяне не падманула: яго было крытычна мала. Адразу злётала на кухню i назад, засунула жанчыне кавалачак цукру пад язык. Праз некаторы час прыехала хуткая дапамога, яе забралi ў стацыянар. А я вярнулася дадому i была вельмi рада, што ў патрэбны момант не разгубiлася, што ў мяне атрымалася чымсьцi дапамагчы. I менавiта тады канчаткова пераканалася, што хачу быць доктарам, — працягвае Дар'я.

Дзяўчына прызнаецца, што з таго часу паступiць у Беларускi дзяржаўны медыцынскi ўнiверсiтэт стала яе марай. I ўсё атрымалася. Цяпер яна — студэнтка чацвёртага курса лячэбнага факультэта БДМУ. Будучы доктар праходзiла практыку ў Смалявiцкай цэнтральнай раённай бальнiцы, працавала там медсястрой на працягу некалькiх месяцаў.

Размяркоўвацца Дар'я будзе таксама ў родны раён, бо паступала па мэтавым накiраваннi. Цiкаўлюся, доктарам якой спецыялiзацыi жадае быць дзяўчына.

— Разглядаю варыянт з гiнекалогiяй. Па сваiм досведзе ведаю, што дактары гэтага профiлю пры ўзаемадзеяннi з пацыентамi часта робяць памылкi, якiя перашкаджаюць тым адчуваць сябе камфортна. А да дзяўчат, якiя толькi становяцца жанчынамi, трэба знайсцi iндывiдуальны падыход, быць не толькi прафесiйнай, але i спагадлiвай, абыходлiвай, — кажа суразмоўнiца. — Спадзяюся, што ў мяне атрымаецца выклiкаць iх давер. А яшчэ я вельмi люблю навуку i працаваць з людзьмi, таму як «план Б» разглядаю сумяшчэнне медыцынскай практыкi з выкладаннем ва ўнiверсiтэце.

На пытанне, да чаго Дар'я будзе iмкнуцца, калi яе жаданне стаць доктарам здзейснiцца, яна адказвае:

— Быць не толькi добрым урачом, але яшчэ i такiм жа чалавекам. Гэта справа i мара ўсяго майго жыцця.

Палiна ПРАКАПЕНЯ, студэнтка II курса факультэта журналiстыкi БДУ

Фота з архiва гераiнi

Загаловак у газеце: Быць добрым доктарам i чалавекам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».