Вы тут

Завод “Луч” выпускае гадзіннікі ў гонар УНОВИСа


Мерапрыемствы, прымеркаваныя да стагоддзя віцебскага аб’яднання сцвярджальнікаў новага мастацтва, дапоўніць выхад лімітаванай калекцыі наручных гадзіннікаў UNOVIS. Серыю рыхтуе завод “Луч” і плануе выпусціць яе ў продаж у ліпені гэтага года.


Аўтарам дызайну стаў Уладзіслаў Радамскі: цыферблат і стрэлкі новых гадзіннікаў уяўляюць сабой кампазіцыю з геаметрычных форм розных памераў і колераў – усяго ў трох варыянтах. Сам малюнак, які адсылае да супрэматычных твораў Казіміра Малевіча, Лазара Лісіцкага ці Давіда Якерсона, мяняецца на працягу ўсяго дня і за дзень паўтараецца толькі аднойчы.

УНОВИС быў створаны ў Віцебску Казімірам Малевічам і нават за непрацяглы час свайго існавання зрабіў горад цэнтрам сусветнага авангарду. У гонар стагоддзя аб’яднання і ў рамках праграмы #UNOVIS100, што знаходзіцца пад патранатам Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА ў Беларусі, напрыклад, былі адкрытыя выставы Давіда Якерсона і Лазара Хідэкеля.

Лімітаваная калекцыя гадзіннікаў UNOVIS прадставіць па 250 экзэмпляраў у кожным варыянце. Ініцыятарам і партнёрам стварэння серыі стала кампанія А1.

Вольга МІЦКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».