Вы тут

Абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў абрала найлепшых старастаў Гродзеншчыны


Па словах старшыні абласной асацыяцыі Анатоля Нікіціна, конкурсных крытэрыяў шмат, але пры вызначэнні найлепшых органаў мясцовага самакіравання ў 2019 годзе асноўнай лічыцца работа з насельніцтвам па месцы жыхарства.


Гэта захаванне ў добрым стане і добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый, правядзенне суботнікаў, розных аглядаў-конкурсаў, свят мікрараёнаў, абсталяванне дзіцячых гульнявых пляцовак, фізкультурна-аздараўленчыя і культурна-масавыя мерапрыемствы, работа з дзецьмі і падлеткамі.

Пра папулярнасць конкурсу сведчыць той факт, што ў фінал выйшлі 64 сельскія Саветы, 79 старастаў і старэйшын вёсак і аграгарадкоў.

Пераможцамі сярод сельсаветаў сталі Гудзевіцкі (Мастоўскі раён), Гервяцкі (Астравецкі раён), Жалудоцкі (Шчучынскі раён), Міжэвіцкі (Слонімскі раён), Абухаўскі (Гродзенскі раён) і Шчорсаўскі (Навагрудскі раён).

Найлепшымі сярод старастаў, упаўнаважаных аграгарадкоў і вёсак сталі стараста вёскі Лозы Ваўкавыскага сельсавета Анатоль Альховік, стараста вёскі Ганькі Васілевіцкага сельсавета Слонімскага раёна Марыя Роўгач, стараста вёскі Церахавічы Ханявіцкага сельсавета Свіслацкага раёна Ганна Юсько, стараста аграгарадка Хвінявічы Парэцкага сельсавета Дзятлаўскага раёна Іван Грэсь, стараста вёскі Сакалы Бастунскага сельсавета Воранаўскага раёна Крысціна Рыхлевіч, стараста вёскі Крыніцы Дварышчанскага сельсавета Лідскага раёна Галіна Бічэль.

Пераможцамі конкурсу сярод камітэтаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (КТГС) названыя КТГС пры ЖЭС
№ 15 Гродна, які ўзначальвае Людміла Паўлічэнка, а таксама КТГС пры ЖЭС № 1 Гродна (кіраўнік Людміла Карчагіна).

Пераможцаў адзначылі ганаровымі граматамі абласнога Савета дэпутатаў, каштоўнымі падарункамі, памятнымі знакамі асацыяцыі. Акрамя таго, па выніках абагульнення іх вопыту будзе выдадзены часопіс аб дзейнасці найлепшых органаў мясцовага самакіравання.

Паводле «Гродзенскай праўды»

Прэв'ю: kagalnitskievesti.ru

Загаловак у газеце: Парадак у вёсцы і гарадскім двары

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.