Вы тут

Таццяна Рунец: Заканадаўчыя ініцыятывы грамадзян заслугоўваюць увагі


Такое меркаванне выказала старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец, якая правяла ў Савеце Рэспублікі асабісты прыём грамадзян.


Сярод тых, хто звярнуўся, — уласнікі мінарытарнага пакета акцый аднаго з айчынных закрытых акцыянерных таварыстваў, што працуе ў сферы гандлю, паведамілі «МС» у прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента. Заяўнікі звярнуліся да сенатара з просьбай пасадзейнічаць у вырашэнні шэрагу пытанняў, якія датычацца дзейнасці мажарытарных акцыянераў закрытых акцыянерных таварыстваў.

— Мы хочам ведаць, каму і на якіх умовах прадаюцца акцыі, чаму не выплачваюцца дывідэнды, аднак гэтай інфармацыі нам не прадстаўляюць, — паведамілі заяўнікі і папрасілі разабрацца ў сітуацыі. Таксама яны агучылі асобныя заканадаўчыя ініцыятывы, накіраваныя на абарону правоў мінарытарных акцыянераў.

Як адзначыла Таццяна Рунец, гэтае пытанне патрабуе ўсебаковага аналізу. «Паспрабуем разабрацца ў дэталях і падрыхтуем адказ для вас, — сказала яна. — Гэта важнае пытанне, і ваш зварот па дадзенай тэматыцы не адзінкавы. Сумесна з Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам эканомікі абмяркуем вашыя прапановы, у тым ліку ў рамках падрыхтоўкі змяненняў у Закон «Аб гаспадарчых таварыствах».

Старшыня профільнай Пастаяннай камісіі дадала, што ўсе ініцыятывы і прапановы, якія трапляюць у Савет Рэспублікі падчас асабістых прыёмаў грамадзян, уважліва вывучаюцца, а найбольш значныя — улічваюцца ў заканатворчай дзейнасці.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.