Вы тут

З бальніцы выпісаны першы вылечаны ад каранавіруса пацыент


Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.


Першы завозны выпадак каранавіруса ў Беларусі быў зарэгістраваны 27 лютага. Тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавіруса COVID-19 у маладога чалавека з Ірана, студэнта БНТУ, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага.

У Беларусі было пацверджана дванаццаць выпадкаў інфекцыі, выкліканай каранавірусам. Тры з іх – у сераду.

Паводле інфармацыі міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, сёння на лабараторны кантроль бяруць грамадзян, якія вяртаюцца з Італіі, Ірана, Паўднёвай Карэі, Кітая. Тыя, хто вяртаецца з краін, дзе няма некантралюемага распаўсюджання COVID-19, а маюцца спарадычныя выпадкі, правяраюцца з дапамогай цеплавізійнага абсталявання ў момант перасячэння граніцы. Ім рэкамендуецца абмежаваць свае кантакты цягам 14 дзён пасля вяртання, а пры першых сімптомах хваробы звяртацца па медыцынскую дапамогу. Сітуацыя ў іншых краінах адсочваецца штодзень.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?