На дадзены момант лабараторна пацверджаны РНК каранавіруса COVID-19 у 21 пацыента, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Першы пацыент быў у сераду выпісаны.
З 12 сакавіка былі часткова адменены палёты ў Тэль-Авіў з Мінска. Двума днямі раней гэтыя меры былі ўведзены ў дачыненні рэйсаў у Мілан. Міністэрства замежных спраў рэкамендавала беларусам устрымацца ад паездак у Італію і ў Ізраіль. У Магілёве быў адменены тэатральны фестываль «М@rt.кантакт».
Прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў адзначаў, што сёння існуюць у свеце дзве тэндэнцыі. У Кітаі з лютага колькасць выпадкаў заражэння і смяротнасць зніжаюцца, а ў іншых краінах, напрыклад, Іране, Паўднёвай Карэі, Італіі ідзе тэндэнцыя да значнага росту.
Прэв'ю: cnn.com
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.
Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.