Вы тут

Беларусь абмяжоўвае да 6 красавіка правядзенне шэрагу мерапрыемстваў


Беларусь да 6 красавіка абмяжоўвае правядзенне культурна-масавых, спартыўных і навуковых мерапрыемстваў з міжнародным удзелам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.


У чацвер увечары ў Беларусі былі пацверджаны яшчэ 9 выпадкаў каранавіруса. Агульная колькасць выпадкаў дасягнула 21.

Увечары ў сераду Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла пандэмію каранавіруса. Раней яна сцвярджала, што распаўсюджанне новай хваробы наўрад ці спыніцца да лета.

З 12 сакавіка былі часткова адменены палёты ў Тэль-Авіў з Мінска. Двума днямі раней гэтыя меры былі ўведзены ў дачыненні рэйсаў у Мілан. Міністэрства замежных спраў рэкамендавала беларусам устрымацца ад паездак у Італію і ў Ізраіль. У Магілёве быў адменены тэатральны фестываль «М@rt.кантакт».

У ноч на чацвер Дональд Трамп абвясціў аб тым, што на 30 дзён спыняюцца любыя транспартныя сувязі ЗША з Еўропай. Украінскія ўлады прынялі рашэнне закрыць большасць пагранічных пунктаў пропуску. У Кіеве, Польшчы і Чэхіі былі зачынены школы і адменены масавыя мерапрыемствы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.