Вы тут

У ноч на пятніцу ў Мінску моцны вецер нарабіў бяды


Вечарам у чацвер і ў ноч на пятніцу ў Беларусі бушавала непагадзь. У Мінску была зафіксавана навальніца - рэдкі выпадак для гэтага веснавога месяца. Яна суправаджалася моцным дажджом і ветрам, які выварочваў дрэвы, перакульваў лёгкія канструкцыі і зрываў з дамоў аншлагі.


Па інфармацыі МНС, зафіксаваныя 63 выпадкі падзення дрэў (больш за ўсё ў Мінскай і Брэсцкай абласцях - 24 і 17 адпаведна), у выніку якіх пашкоджаны два легкавыя аўтамабілі. Пацярпелых няма.

Па звестках ДВА «Белэнерга», у краіне без электрычнасці засталіся 976 населеных пунктаў. Адключэнні ў размеркавальных электрасетках назіраліся па ўсёй рэспубліцы. Энергетыкі працавалі ўсю ноч ва ўзмоцненым рэжыме і працягваюць працаваць над аднаўленнем электразабеспячэння.

 

Па стане на 6 раніцы 13 сакавіка вяліся работы па аднаўленні электразабеспячэння 162 населеных пунктаў, 107 з якіх знаходзяцца ў Віцебскай вобласці.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота аўтара і tut.by

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.