Вы тут

Дыскаўнтары "Грошык" адкрыюцца ў Баранавічах, Гомелі, Брэсце, Салігорску


Сетка жорсткіх дыскаунтараў "Грошык", афіляваная з "Еўрагандлем", па дадзеных Office Life, адкрые ў найбліжэйшай будучыні новыя пункты ў Баранавічах, Гомелі, Брэсце. Таксама сёння адкрываецца крама ў Салігорскім раёне, у прыгарадзе райцэнтра.


Фота: esoligorsk.by

Усяго ў новай сеткі будзе 5 пунктаў. Першая адкрылася не так даўно ў Слоніме. Яе гандлёвая плошча - 968 м².

Іншыя крамы пачнуць працаваць па наступных адрасах:

  • Баранавічы, вул. Тексер, 2а;
  • Брэст, вул. Янкі Купалы, 111Е;
  • Гомель, вул. Яфрэмава, 16а.

Ва ўсіх гэтых месцах раней былі крамы "Еўраопт". Як вядома, гэтая сетка аперыруецца кампаніяй "Еўрагандаль". Дыскаўнтары "Грошык" належаць ТАА "Кландайк рытэйл". Яму на 99,9% належыць "Еўрагандаль".

Канцэпцыя "Грошыка" - жорсткі дыскаўнтар. Аднак у асартыменце не толькі бакалея, але і, напрыклад, садавіна. У крамах практыкуюць паллетную выкладку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».