Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Можаце адчуць нуду i прэснасць iснавання, таму што ў вашым жыццi мала новага i цiкавага. Тэрмiнова змяняйце сiтуацыю. У чацвер з'явiцца магчымасць блiснуць сваёй эрудыцыяй на рабоце, будзе шмат сустрэч, тэлефонных перагавораў. У пятнiцу магчыма сур'ёзная размова са старым сябрам.


Фота: pvedmochka.net

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыднi цалкам iмаверная досыць рэзкая змена дзейнасцi. Пры гэтым неабавязковая змена работы — проста з'явiцца iншая тэма цi нават цэлы кiрунак. Прымiце дапамогу калег, яна будзе вельмi дарэчы. У канцы тыдня адчуеце змену рытму — замест напружання прыйдзе лёгкасць, у справах адкрыецца другое дыханне. Пры жаданнi будзе магчымасць зрабiць найлепшае ўражанне на тых, з кiм маеце зносiны. У выхадныя могуць раптам адкрыцца таямнiцы вашага даўняга мiнулага.

БЛIЗНЯТЫ. Вы здольныя многае змянiць да лепшага, прычым не спатрэбiцца нiякiх звышнамаганняў. Але атрымаеце тое, пра што даўно марылi, i адчуеце задавальненне. У асабiстым жыццi чакаюцца прыемныя падзеi, спатканнi i прызнаннi. Кар'ера прыносiць стабiльны прыбытак. Асаблiва цiкавыя iдэi могуць наведаць у пятнiцу. У выхадныя, асаблiва ў суботу, да вас прыйдзе адчуванне спакою i гармонii з сабой. Атрымлiвайце асалоду.

РАК. На гэтым тыднi славалюбныя задумы абяцаюць увасобiцца ў жыццё, калi атрымаецца дзейнiчаць рашуча i не балбатаць лiшняга. У сераду не перакладайце рашэнне жыццёва важных пытанняў на чужыя плечы. Калi дзейнiчаць дыпламатычна, то ў чацвер можаце ўгаварыць начальства на што заўгодна. Загадзя падрыхтуйцеся да сюрпрызаў у сямейных справах у выхадныя.

ЛЕЎ. На рабоце давядзецца працаваць, а не проста праседжваць штаны. Для таго каб утрымлiваць кантроль над сiтуацыяй, спатрэбiцца шмат намаганняў, усе задачы трэба будзе вырашыць у тэрмiн. Пры гэтым паспрабуйце не сварыцца з навакольнымi. У канцы тыдня не адмаўляйцеся ад запрашэнняў сяброў, схадзiце ў кавярню, арганiзуйце вечарынку.

ДЗЕВА. Прыйшоў час выпраўляць зробленыя памылкi. Не думайце, што iх нiхто не заўважыць. Паспрабуйце не прымаць паспешлiвых рашэнняў. Вучыцеся слухаць i чуць, выконвайце просьбы навакольных, калi яны рэалiстычныя. Нядзелю пастарайцеся прысвяцiць вырашэнню сямейных праблем, iнакш вас не зразумеюць.

ШАЛI. Калi вы не пападалiся ў лапы да спадарынi ляноты, то адказваць за недаробленую справу вам не давядзецца. Нагрузка будзе паступова нарастаць. Толькi не ўзвальвайце на сябе ўсё, выбiрайце аб'ём работы па сiлах. Паспрабуйце знайсцi трохi часу для сябе, займiцеся самаўдасканаленнем.

СКАРПIЁН. На гэтым тыднi нечаканыя навiны могуць змянiць ваша жыццё i планы на найблiжэйшую будучыню. Аднак важна, што ўсё складзецца найлепшым чынам. Вы атрымаеце менавiта тое, да чаго iмкнулiся, так што не бойцеся марыць. У бiзнесе вас чакае салiдны прыбытак. У асабiстым жыццi — гарачыя спатканнi i магчымасць уз'яднацца з каханым чалавекам.

СТРАЛЕЦ. Выдатны час для творчасцi, яна дазволiць увасобiцца ў жыццё многiм вашым iдэям. Будзьце ўважлiвыя да просьбаў блiзкiх людзей. Дапамагаючы iншым, павялiчыце сваю самаацэнку. Каб вы валодалi сiтуацыяй, на рабоце неабходна праявiць рашучасць i iнiцыятыву. Набыты вопыт адкрые новыя магчымасцi. Выхадныя — добры час для сяброўскiх сустрэч.

КАЗЯРОГ. Першая палова тыдня будзе беднаватая на падзеi, таму максiмальна ўдалая для адпачынку — самы час чымсьцi сябе папесцiць. У аўторак лепш не выказваць уголас сваiх меркаванняў i крытычных заўваг, iнакш на вас пакрыўдзяцца. У чацвер пастарайцеся не мiтусiцца i не спяшацца, бо гэты дзень спрыяе ўдумлiвай i спакойнай рабоце. Занятак любiмай справай патроiць вашы сiлы.

ВАДАЛIЎ. Неабходна захоўваць эмацыянальную раўнавагу i спакойна паставiцца да перашкод, якiя ўзнiкаюць на вашым шляху. З начальствам пажадана быць больш стрыманымi, а вось падначаленым лепш не даваць расслабляцца. Звярнiце ўвагу, што маленькiя перамены ў вашых паводзiнах могуць прыводзiць да вялiкiх змен у атачэннi. У чацвер i пятнiцу паспрабуйце не здзяйсняць легкадумных учынкаў, каб потым не трапiць у вельмi далiкатную сiтуацыю. У выхадныя лепш не ўступаць у дыскусiю са сваякамi, каб не пасварыцца.

РЫБЫ. Стомленасць можа нагадаць пра сябе ў самай рэзкай форме — самы час задумацца пра адпачынак цi арганiзаваць сабе хоць кароткачасовую перадышку. Дапамагаючы iншым вырашаць праблемы, зможаце атрымаць немалую выгаду i для сябе. У чацвер трэба будзе шмат працаваць, затое i вынiк атрымаеце хутка. Паездкi, запланаваныя на суботу, лепш перанесцi на iншы дзень.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.