Вы тут

Наталля Качанава ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла пашпарты групе юнакоў і дзяўчат


Учора старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла пашпарты групе юнакоў і дзяўчат, якія прыехалі ў сталіцу з розных рэгіёнаў краіны. Цырымонія адбылася ў рамках усебеларускай акцыі БРСМ «Мы — грамадзяне Беларусі!»


Моладзь прымалі ў Савеце Рэспублікі ўжо як паўнапраўных грамадзян: сардэчна, урачыста і сур'ёзна. За плячыма кожнага — багаж пэўных дасягненняў у вучобе, конкурсах, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах. Невыпадкова ва ўрачыстасці таксама ўдзельнічалі старшыні Пастаянных камісій верхняй палаты парламента: па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч і па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.

Наталля Качанава шчыра павіншавала юнакоў і дзяўчат, асабіста ўручыла кожнаму пашпарт і падарунак — сцяг нашай дзяржавы. Яна падкрэсліла, што маладыя людзі сталі грамадзянамі напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі, і пажадала ім быць вартымі памяці тых, хто абараняў радзіму і аднаўляў яе пасля вайны.

Спікер верхняй палаты нагадала, што пашпарт — не проста пасведчанне асобы. Гэты дакумент накладвае асаблівыя абавязацельствы на кожнага чалавека. Разам з тым, звярнула ўвагу Наталя Качанава, у Беларусі створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі моладдзю сваіх планаў, імкненняў, задумак. Гэтыя гарантыі выразна замацаваны ў Канстытуцыі — асноўным законе дзяржавы.

Было відаць, што маладыя людзі хваляваліся, адчуваючы важнасць і значнасць падзеі, якая застанецца ў іх памяці на ўсё жыццё...

Леанід Тугарын

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Сімвал грамадзянства

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.