Вы тут

БАТЭ прайшоў у паўфінал Кубка Беларусі, адолеўшы "Дынама-Мінск"


Учора вечарам, 14 сакавіка, на "Барысаў-Арэне" адбыўся паядынак адных з наймацнейшых каманд Беларусі - барысаўскага БАТЭ і мінскага "Дынама". Матч скончыўся перамогай гаспадароў з лікам 3:2. 


Гэта - ужо другая перамога падапечных Кірыла Альшэўскага: у сталіцы яны адолелі супернікаў з лікам 2:1. Такім чынам, у выніку агульнага ліку 5:3, барысаўчане прабілі сабе выхад у паўфінал Кубка Беларусі.

Аднак у першым тайме здавалася, што дынамаўцы забяруць пуцёўку ў 1/2 сабе. Былы гулец БАТЭ Аляксей Рыас двойчы скарыў вароты гаспадароў. Але Дзмітрый Бага і Ягор Філіпенка змаглі зраўняць лік.

У другім тайме, пасля напружанай барацьбы, на 72-й хвіліне гульні дынамавец Іван Бахар здолеў вырваць гол, аднак суддзі зафіксавалі афсайд. А праз 12 хвілін форвард БАТЭ Максім Скавыш закінуў трэці гол у брамы бела-сініх, які і стаў вырашальным у паядынку. 

БАТЭ - Дынама-Мінск - 3: 2 

БАТЭ: Чычкан - Філіпавіч, Капітавіч, Філіпенка, Насціч, Драгун, Бага, Стасевіч (к) (Бяссмертны, 89), Міліч (Няхайчык, 67), Вілюмсан, Сарока (Скавыш, 74).
Запасныя: Свірскі, Яблонскі, Бярозкін, Волкаў.
Дынама-Мінск: Рудзянок, Швяцоў, Дзінга, Паўлоўскі, Шыкаўка (Біланог, 68), Даніла, Кім Чжу Ен (Бахар, 54), Клімовіч (Барадзін, 86), Рыас, Аляхновіч (к), Сухоцкі.
Запасныя: Шпакоўскі, Чыж, Бручыч, Радзівонаў.
Галы: 0:1 - Рыас (10, пас - Шыкаўка). 1:1 - Бага (21, пас - Міліч). 1:2 - Рыас (43, пас - Даніла). 2:2 - Філіпенка (45 + 1, пас - Стасевіч). 3:2

Першы матч - 2: 1.

Статыстыка: pressball.by

У паўфінал таксама прабіўся салігорскі "Шахцёр" (цяперашні ўладальнік Кубка), які два разы перайграў жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" - 1:0 (у гасцях) і 2:0 (дома). А мазырская "Славія" атрымала пуцёўку ў паўфінал праз расфарміраванне магілёўскага клуба "Дняпро". 

Сёння стане вядомы апошні паўфіналіст Кубка. У матчы на стадыёне ФК "Мінск" сустрэнуцца "Іслач" (Мінскі раён) і цяперашні чэмпіён краіны брэсцкае "Дынама" ). У Брэсце 10 сакавіка яны згулялі ўнічыю - 0:0.

Першыя гульні паўфінала Кубка Беларусі запланаваны на 8 і 9 красавіка, матчы ў адказ - 29 красавіка. А 24 мая на стадыёне "Дынама" вызначыцца сёлетні пераможца турніру.

Фота: fcbate.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.