Вы тут

У БДУ часова адмаўляюцца ад лекцый


У Беларускім дзяржаўным універсітэце прынята рашэнне перанесці лекцыйныя курсы для ўсіх факультэтаў на больш позні тэрмін.


Як патлумачылі ў прэс-службе ВНУ, гаворка не ідзе аб пераводзе студэнтаў на дыстанцыйнае навучанне і адмену заняткаў, а тычыцца часовых змяненняў у навучальным працэсе з мэтай пазбегчы масавага збору людзей. У бліжэйшы перыяд рэкамендавана выкарыстоўваць іншыя формы заняткаў, прадугледжаныя вучэбнымі планамі і праграмамі: кіраваную самастойную работу студэнтаў, кансультацыі, лабараторныя і г.д. Па ўсіх пытаннях арганізацыі навучальнага працэсу студэнтам раяць звяртацца ў дэканаты факультэтаў.

У  БДУ рэалізуецца комплекс мер па ўзмацненні прафілактыкі распаўсюджвання каранавіруса сярод студэнтаў і супрацоўнікаў, у прыватнасці,  абмежаванае свабоднае  наведванне студэнцкіх інтэрнатаў староннімі асобамі на працягу бліжэйшага месяца. У месцах масавага збору людзей, холах і санвузлах устаноўлены дазатары з антысептыкамі для апрацоўкі рук. Абмежавана правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Кіраўніцтва ўніверсітэта просіць студэнтаў і выкладчыкаў уважліва ставіцца да свайго стану здароўя і здароўя навакольных і выконваць усе неабходныя правілы асабістай гігіены і рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі па прафілактыцы распаўсюджвання віруснай інфекцыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.