Вы тут

Новым міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі стаў Іван Крупко


Прэзідэнт Беларусі прызначыў кіраўнікоў на ключавыя пасады кадравай іерархіі.


Новым міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання стаў Іван Крупко, які дагэтуль узначальваў Мінскі райвыканкам. Папярэдні міністр Анатоль Хацько вызвалены ад пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу. Прэзідэнт падкрэсліў, што «згубіць» яго нельга. 

«У яго прафесія добрая. Я вам ужо казаў, у нас якраз у жывёлагадоўлі праблем хапае. Даць працу, каб салідна папрацаваў, — ён можа працаваць. Патрэбны больш дасведчаны чалавек у плане ўпраўленца. Мяркую, што досвед таварыша Крупко як раз дазволіць прыдаць большую дынаміку ў сельскай гаспадарцы. Прынамсі, я на гэта спадзяюся», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён папярэдзіў, што спакойна працаваць на новай пасадзе не давядзецца, яна патрабуе няспынных «варушэнняў». Досвед, атрыманы ў самым няпростым раёне краіны — Мінскім, гэтаму пасадзейнічае, упэўнены Прэзідэнт.

На пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Малдове прызначаны Анатоль Калінін, у 2010–2018 гадах намеснік прэм’ер-міністра Беларусі.

«З Малдовай у нас цудоўныя адносіны. Там не проста нармальны чалавек прэзідэнт, гэты вельмі вялікі сябар Беларусі, вы з ім заўсёды адшукаеце агульную мову. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва — у аснове. Што да палітыкі і іншых пытанняў, у нас там праблем няма, ды і з эканомікай няблага», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Магілёўскай вобласці прызначаны Аляксандр Субоцін. Са жніўня 2018 да першага лютага 2020 года ён займаў пасаду Члена Калегіі (Міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі. Аляксандру Субоціну Прэзідэнт пажадаў больш пахадзіць па зямлі і добра ўнікнуць у працэсы сельскагаспадарчай вытворчасці. 

«Вось с кіраўніком Адміністрацыі папрацуеце, Магілёўскую вобласць падымеце, адпаведнае і стаўленне будзе», — абазначыў задачу Аляксандр Лукашэнка.

На пасаду генеральнага дырэктара ВГРУП «Белмедтэхніка» прызначаны галоўны ўрач Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі Дзмітрый Страздзін. Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз звярнуў увагу на коштаўтварэнне лекаў і медыцынскай тэхнікі, якія краіна закупляе. Гэта пытанне нумар адзін. 

«Вы будзеце ў полі зроку пастаянна. І накатаў будзе і злева, і справа на вас. Як толькі вы зоймеце жорсткую пазіцыю, тыя, каму вы на хвост наступіце, хто працаваў вальготна па імпарце медтэхнікі па цэнах, будуць крыўдзіцца на вас, што вы нешта не так робіце. Выбярыце іншых пастаўшчыкоў з больш выгаднымі ўмовамі — таксама вас будуць крытыкаваць тыя, хто адыдзе ў бок. Але вы ведаеце, што трэба для краіны», — сказаў Прэзідэнт і паставіў задачу купляць па коштах ніжэй за сусветныя. 

Варвара МАРОЗАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».