Вы тут

Эманюэль Макрон абвясціў аб увядзенні жорсткага каранціну ў Францыі і закрыцці знешніх межаў ЕС


Францыя сур'ёзна абмяжоўвае перасоўванне людзей унутры краіны з-за каранавіруса, заявіў французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон ў звароце да нацыі. Ён таксама абвясціў аб закрыцці знешніх межаў ЕС. Пра гэта паведамляе ВВС.


Фота: insider.com

Абмежаванні ўводзяцца з поўдня аўторка на 15 дзён. Выходзіць з дому без неабходнасці забаронена, любыя масавыя сходы таксама пад забаронай. За парушэнне гэтага рэжыму прадугледжана адказнасць.

"Я разумею, што тое, пра што я прашу - беспрэцэдэнтна, але абставіны патрабуюць гэтага. Мы на вайне", - заявіў Макрон.

Паводле яго слоў, з-за каранавіруса вырашана перанесці другі тур муніцыпальных выбараў у Францыі, а таксама прыпыніць усе рэформы, якія праводзяцца ў краіне, у тым ліку пенсійную. Таксама ўлады прынялі рашэнне з аўторка не спаганяць з людзей плату за камунальныя паслугі.

"З заўтрашняга дня будзе прыпынена налічэнне рахункаў за ваду, электрычнасць і газ, а таксама квартплаты, каб ніхто не застаўся без грошай", - заявіў прэзідэнт.

Эмануэль Макрон таксама паведаміў, што з аўторка знешнія межы Еўрасаюза і Шэнгенскай зоны зачыняюцца на 30 дзён. У сувязі з гэтым паездкі паміж нееўрапейскіх краін і ЕС прыпыняюцца.

Мера не закране Вялікабрытаніі і Швейцарыі, а таксама заморскіх тэрыторый, удакладнілі ў прэс-службе Елісейскага палаца. На думку чыноўнікаў Еўрасаюза, закрыццё знешніх межаў - больш эфектыўная мера, чым закрыццё межаў унутры ЕС.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.