Вы тут

З мовай роднаю — чудово!


Літаратурна-музычнай кампазіцыяй адзначалі актывісты беларускай суполкі “Голас Радзімы” ва ўкраінскім горадзе Мікалаеве міжнародны Дзень роднай мовы


Беларуская суполка з Мікалаева на святочнай імпрэзе

Здагадаліся? “Чудово” — гэта “цудоўна”. Большасць побытавых украінскіх слоў беларусы разумеюць. Кіраўніца суполкі Таццяна Дзяменнікава, родам з Глускага раёна Гомельшчыны, валодае і рускай, і беларускай, і ўкраінскай: на Палессі ж прыгожае разнамоўе. Трохі саромеецца, праўда, калі пад пільнымі позіркамі тэлежурналістаў то ва ўкраінскі суржык адхіліцца, то ў беларускую трасянку — але ж “працуе над сабой”, як неяк мне жартам прызналася. І гэта ж лепш, чым “удумліва” маўчаць, і разважаць, нібыта “любоў мая ў душы”, не ведаючы й найпростых слоў на матчынай мове. Не заўсёды ж маўчанне — золата: часам гэта проста духоўная беднасць, звычайная ля-но-та й дрымучая абыякавасць.

Таццяна Дзяменнікава

Такія развагі, мяркую, дарэчы, бо ў невялічкім допісе нам Таццяна Дзяменнікава паведаміла, як хораша ў чарговы раз у Мікалаеве, у Цэнтральнай бібліятэцы імя Марка Крапіўніцкага, святкавалі 22 лютага міжнародны Дзень роднай мовы. Даслала й вялікі, на 11 старонак, сцэнар. А здымкі! Ведаючы, што ў дыяспары ў розных краінах пераважным чынам прыгожая палова супляменніц “правіць баль”, мы, змяшчаючы фотаздымкі з Мікалаева, “прыгожа” віншуем усіх актывістак беларускага руху ў замежжы — са святам 8 Сакавіка, з Днём Вясны. Галоўнага жадаем: каб вы ў радасці — а не ў пакутах ды сумненнях накшталт “а навошта мне гэта?..”— рабілі тое, што робіце на карысць Бацькаўшчыны. І каб знакавыя словы жаночага роду Мова, Мама, Радзіма, Бацькаўшчына, Беларусь, Жанчына заўсёды выклікалі ва ўсіх нас, і ў вашых блізкіх таксама, — толькі станоўчыя, толькі светлыя, толькі радасныя эмоцыі!

Спявае Юлія Паўлюк

Імпрэза ў Мікалаеве “Наша родная мова — чароўная песня” ўмясціла шмат песень. Гучалі ўрыўкі з празаічных твораў, вершы беларускіх пісьменнікаў. Гурт “Родныя мелодыі”, які развіваецца пад апекай суполкі “Голас Радзімы”, душэўна спяваў беларускія народныя, лірычныя песні — а ўсе падпявалі. “Хачу выказаць вялікую падзяку актывістам суполкі: да свята спрычыніліся на гэты раз Таццяна Бусько, Валянціна Каракіна, Ала Снігур, Вольга Парсяк, Ігар Ціто, Валянціна Джупіна, Галіна Голуб, Рыма Акініна, Галіна Міняйла, Любоў Кабылянская, Ірына Русіна, Рыгор Лагунец, Міхаіл Байчук, — піша Таццяна. — Вялікі дзякуй, даражэнькія! І яшчэ вялікі дзякуй Юлечцы Паўлюк (унучцы Алы Снігур) за любоў да мовы прабабулі! Гэта яна тут, спявае на адным са здымкаў”.

Іван Ждановіч

Фота: Вольга Волкава

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.