Вы тут

Добрыя людзі ў Бранску


Актывісты Беларускага зямляцтва ў Бранску на чале з Мікалаем Голасавым аператыўна дапамаглі супляменнікам, што аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі


Кіраўнік Беларускага зямляцтва ў Бранску Мікалай Голасаў у чарговым пісьме ў рэдакцыю расказаў, што напярэдадні Новага года жыхары беларускага горада Маладзечна Ігар Камінскі ды яго пляменнік Максім патрапілі ў Бранску ў непрыемную гісторыю. Паводле папярэдняй дамоўленасці з мясцовым працадаўцам яны прыехалі ў Расію для работы па найме ў складзе будаўнічай брыгады. Аднак тая брыгада была ўжо сфармавана, і мужчыны так і не змаглі нідзе працаўладкавацца, хоць і спрабавалі тое зрабіць. Да таго ж іх рэчы былі скрадзены з камеры захоўвання адной з крам. Без працы й жылля, вырашылі ўрэшце беларусы вярнуцца дадому, аднак грошай на квіткі зусім не было. “У роспачы збіраліся нават ісці ў царкву — прасіць падтрымкі ў вернікаў, — як бачна, Мікалай Голасаў у справу супляменнікаў унік належным чынам. — Пяць начэй перабіваліся ў чужых пад’ездах, на вакзале. А неяк, праходзячы міма будынка па вуліцы Чырвонаармейскай, убачылі на ім шыльду Беларускага зямляцтва на Браншчыне. Хоць дзверы былі зачынены, аднак суседзі па офісе далі нумар мабільнага тэлефона старшыні праўлення”.

Уявім сабе: надыходзіць Новы год, і ў кожнага — свае клопаты, кожны заняты падрыхтоўкай да свята. Але ж калі Мікалаю Голасаву патэлефанавалі незнаёмыя людзі са сваёй бядой, просячы дапамогі, то ён іх уважліва выслухаў. Як аказалася, Ігар Камінскі — ветэран Афганскай вайны, сербануў там гора. І не думаў жа, што ў мірны час можа ў такой складанай сітуацыі апынуцца. Прасіў адправіць іх ну хоць да Гомеля, а там блізка й Рэчыца, дзе жыве яго сястра. “Ад Гомеля да Рэчыцы, як я зразумеў, яны планавалі дабірацца на папутках, — чытаем далей у пісьме. — Аднак тэлефоннай сувязі з сястрой няма — бо й мабільнік скралі разам з рэчамі. Засталіся, на шчасце, тэлефон Максіма, пашпарты”.

У такой сітуацыі надзвычай аператыўна спрацавалі землякі з Бранска. Літаральна праз гадзіну пасля тэлефанавання Ігар Камінскі з пляменнікам сядзелі ўжо ў машыне Сяргея Сцяпуры, аднаго з актывістаў зямляцтва. Сяргей Міхайлавіч і давёз іх да прымежнага Новазыбкава, даў грошай на квіткі. Расчулены Ігар Камінскі пакінуў дабрадзею свой хатні адрас, запрасіў яго ў госці. “Ён быў вельмі ўдзячны за такую бескарыслівую дапамогу землякоў, збіраўся праз СМІ выказаць падзяку Сяргею Міхайлавічу за чалавечнасць, узаемавыручку, — піша Мікалай Голасаў. — Вось і мы вырашылі расказаць, як пад Новы год у нас на Бацькаўшчыне з’явіліся новыя сябры”.

Мы ўдакладнілі ў Мікалая Іванавіча, што Сяргей Сцяпура — кіраўнік адной камерцыйнай фірмы, працуе з беларускімі партнёрамі. Яму 55 гадоў, родам з сяла Свяцк Бранскай вобласці: гэта на мяжы з Веткаўскім раёнам Гомельшчыны. Яго бабуля — Анастасія Рыгораўна, беларуска з Веткі. А Свяцк — гэта стараверскае сяло, якое пасля Чарнобыльскай аварыі было моцна забруджана радыяцыяй і таму знесена. Жыхары ж яго перасяліліся ў асноўным у Ветку — горад, таксама вядомы дзякуючы адметнай культуры тамтэйшых старавераў. Сяргей Сцяпура закончыў у 80‑я Гомельскі кааператыўны інстытут, быў размеркаваны ў Навазыбкаўскі раён Браншчыны, з часам перабраўся ў Бранск. Ён — адзін з найактыўных сяброў зямляцтва. У прыватнасці, удакладняе Мікалай Голасаў, па ягонай ініцыятыве сабраны былі звесткі пра вучобу знакамітага земляка Андрэя Грамыкі ў Свяцкай земскай школе (яны выкладзены на інтэрнэт-сайце зямляцтва). Дачка Сяргея Міхайлавіча, Даша — вучаніца 10 класа 1‑й бранскай школы, актыўна ўдзельнічае ў імпрэзах, якія ладзіць зямляцтва.

Іван Іванаў

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Работа па вывучэннi генетычных рэсурсаў раслiн у Беларусi была пачата яшчэ ў 20-я гады мiнулага стагоддзя.

Грамадства

Паэт Iван Юркiн: З жонкай упершыню пацалаваўся ў дзень вяселля 47 год таму

Паэт Iван Юркiн: З жонкай упершыню пацалаваўся ў дзень вяселля 47 год таму

Песнi на вершы Iвана Юркiна карыстаюцца вялiкай папулярнасцю. Хто не ведае гiмна гасцiннасцi нашай краiны — «Прыязджайце да нас у Беларусь»? Вось таму было цiкава пазнаёмiцца з музай паэта — яго жонкай Надзеяй Iванаўнай. 

Грамадства

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Сусветны тыдзень iмунiзацыi сёлета пройдзе з 24 да 30 красавiка пад лозунгам #Vaccines Work for AN# — «За агульны доступ да эфектыўных вакцын».

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Абстаноўка на дарогах Мiнскага раёна — не з самых простых.