Вы тут

Рэжым працы паліклінік змяніўся ў сувязі з каранавірусам


Сталічныя паліклінікі аптымізуюць працу ў сувязі з сітуацыяй з каранавірусам. Куды звяртацца гараджанам па медыцынскую дапамогу, вызначыла Міністэрства аховы здароўя загадам ад 16 сакавiка 2020 года «Аб мерах па арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі і прыняцці дадатковых супрацьэпідэмічных мер у арганізацыях аховы здароўя», паведамляюць «Мінск-Навіны».


Як будуць працаваць паліклінікі

Пацыенты з павышанай тэмпературай будуць прымацца праз асобны ўваход, для працы з такой катэгорыяй грамадзян рэкамендавана арганізаваць інфекцыйныя аддзяленні або кабінеты на базе аддзялення дзённага знаходжання. Медперсанал будзе забяспечаны антысептычнымі сродкамі і сродкамі індывідуальнай абароны.

Пажылыя пацыенты і грамадзяне з хранічнымі захворваннямі будуць абслугоўвацца ў хатніх умовах. У гэтай працы будзе максімальна задзейнічаны сярэдні медыцынскі персанал.

Планавыя мерапрыемствы па дыспансерызацыі насельніцтва, планавую вакцынацыю дарослых і дзяцей, а таксама правядзенне шэрагу даследаванняў (мамаграфіі, флюараграфіі, планавай стаматалагічнай дапамогі і іншых працэдур) па магчымасці абмяжуюць.

Выпіскі з медыцынскіх дакументаў па запытах іншых арганізацый аховы здароўя і саміх пацыентаў будуць выдавацца ў электронным выглядзе. Рэцэпты на лекі грамадзянам з хранічнай паталогіяй будуць дастаўляць па месцы iх пражывання (знаходжання).

Дзе будуць прымаць пацыентаў з каранавірусам

У загадзе зацверджаны пералік медустаноў у Мінску, дзе будуць аказваць дапамогу пацыентам з інфекцыяй COVID-19, а таксама кантактам першага і другога узроўняў.

Пацыенты з каранавірусам будуць абслугоўвацца ў гарадской інфекцыйнай клінічнай бальніцы (210 ложкаў, уключаючы 6 ложкаў аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі), 6-й гарадской клінічнай бальніцы (тэрапеўтычны і траўматалагічны карпусы на 600 ложкаў, уключаючы 46 ложкаў аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі), 4-й гарадской клінічнай бальніцы (тэрапеўтычны корпус на 300 ложкаў, уключаючы 19 ложкаў аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі), гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры (радыелагічны корпус на 120 ложкаў, у тым ліку 12 ложкаў аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі).

Кантакты 1-га ўзроўню будуць знаходзіцца ў Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны (196 ложкаў, уключаючы 6 ложкаў аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі), кантакты 2-га ўзроўню - у Гарадскім клінічным скурна-венералагічным дыспансэры на 290 ложкаў, спартыўна-аздараўленчым комплексе «Брыганціна» на 250 месцаў.

Дарэчы, загадам ўстаноўлены даплаты медработнікам, якія аказваюць дапамогу пацыентам з COVID-19 і кантактам 1-га ўзроўню. Акрамя таго, медыкі і іншыя віды работнікаў, якія знаходзяцца ў закрытым кругласутачным рэжыме аказання дапамогі пацыентам з каранавірусам і іх кантактам, будуць забяспечаны харчаваннем.

Прэв'ю: jur24pro.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».