Вы тут

Правесці «спартыўную гадзіну» са сваім малым ужо можна ва ўсіх абласных цэнтрах


Маладзёжны сямейны праект, скіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, адказнага бацькоўства і сямейных каштоўнасцяў, прапанаваны арганізацыяй БРСМ, ахапіў амаль усю краіну. Прыйсці ў «ТатаЗалу» і правесці «спартыўную гадзіну» са сваім малым ужо можна ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў адміністрацыйных раёнах сталіцы. Ідэю беларускай моладзі падтрымалі нават у Расіі і Украіне — «ТатаЗалы» там з'явіліся ў Тальяці і Кіеве.


З ініцыятывай актыўнага адпачынку, калі таты разам з дзецьмі падцягваюцца на турніках, лазяць па шведскай сценцы, гуляюць у футбол ці адціскаюцца ад падлогі, яшчэ два гады таму выступіла гомельская моладзь. Прапанова выклікала цікавасць па ўсёй краіне, і «ТатаЗалы» пачалі стварацца на базе спарткомплексаў і спартзал школ у розных гарадах. Іх цяпер больш за сотню.

Такія бясплатныя заняткі спортам у суботу для многіх сем'яў сталі прывабным спосабам актыўнага адпачынку, тым больш што прыйсці можна ў любую «ТатаЗалу», незалежна ад месца пражывання. Гэта зручна, бо заняткі ў пэўнай установе адбываюцца ў вызначаную гадзіну.

— Мы прымаем не толькі татаў, мамы таксама могуць прыйсці і пазаймацца спортам са сваімі дзецьмі. Калі ж нехта спазняецца, заўжды можна дамовіцца і крыху змясціць час, — кажа Віялета ГАРДЗЕЙЧЫК, першы сакратар Савецкай раённай арганізацыі БРСМ Мінска. — Праект скіраваны менавіта на тое, каб даць магчымасць бацькам і дзецям рабіць нешта агульнае разам, на гэта арыентуюцца і трэнеры.

Заняткі адаптаваны пад магчымасці дзяцей і падбіраюцца такім чынам, каб яны маглі рабіць тое ж, што і дарослыя: размінка, расцяжка, базавыя практыкаванні, заняткі на трэнажорах.

Такім чынам, у «дзіцяча-татаўскай трэнажорцы» бацькі могуць сумяшчаць прыемнае з карысным. У БРСМ адзначаюць, што праект доўгатэрміновы, і завяршаць яго не намерваюцца.

Адрасы і час работы сталічных «ТатаЗал»:

  • Цэнтральны раён — фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Цэнтральнага раёна: вул. Л. Карастаянавай, 41, з 10.00 да 11.00.
  • Фрунзенскі раён — сярэдняя школа № 59: вул. Лідская, 8, з 10.00 да 11.00.
  • Партызанскі раён — фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Партызанскага раёна: зав. Уральскі, 9, з 11.00 да 12.00.
  • Савецкі раён — фізкультурна-аздараўленчы цэнтр дзяцей і моладзі Савецкага раёна: вул. Гамарніка, 7/2, з 12.00 да 13.00.
  • Маскоўскі раён — сярэдняя школа № 26: вул. Льва Сапегі, 15, з 12.00 да 13.00.
  • Першамайскі раён — фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Першамайскага раёна: вул. Нікіфарава, 49, з 13.00 да 14.00.
  • Кастрычніцкі раён — фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Кастрычніцкага раёна: вул. Брэсцкая, 90, з 14.00 да 15.00.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».