Вы тут

У Беларусі 6 пацыентаў вылечыліся ад каранавіруса


На дадзены момант у Беларусі 6 пацыентаў з COVID-19 цалкам вылечаны ад каранавіруса і адпушчаныя дадому. Шосты пацыент быў выпісаны ўвечары ў сераду,  яшчэ двое атрымалі першыя адмоўныя тэсты і рыхтуюцца да выпіскі, паведамляе "Беларусь 1".


Толькі 9 пацыентаў маюць клінічныя прыкметы інфекцыі. Яшчэ на кантролі знаходзяцца 37 пацыентаў з станоўчымі лабараторнымі тэстамі, але без клінічных праяў хваробы. Ярка выяўленых прыкмет каранавіруса ў іх не назіраецца. У стане сярэдняй цяжкасці, але з станоўчай дынамікай зараз знаходзіцца адзін пацыент. Медыкі адзначаюць, што сёння ў краіне 17 завозных выпадкаў COVID-19, астатнія выяўлены ў кантактных асоб першага ўзроўню.

- Сітуацыя на сённяшні дзень намі расцэньваецца як цалкам кантралюемая, - заявіла намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан. - У дадзены момант пад наглядам знаходзяцца больш за 1900 асобаў, якія адносяцца да кантактаў першага і другога ўзроўню. Я павінна сказаць, што дэталёвыя планы па перапрафіляванне ложкавага фонду і змене арганізацыі працы сёння ёсць, пачынаючы з устаноў горада Мінска, рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў да цэнтральных раённых бальніц. Па кожнай цэнтральнай раённай бальніцы ёсць аналагічныя планы дзеянняў у выпадку з'яўлення пацыентаў з падазрэннем на каранавірус альбо па ізаляцыі і гэтак далей.

Завершаны двухтыднёвы каранцін больш чым для 2 700 асоб, якія прыбылі з закранутых захворваннем раёнаў.

У сераду Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 16 новых выпадкаў каранавіруса ў Беларусі. Агульная колькасць тых, каму быў пастаўлены гэты дыягназ, дасягнула 51 чалавека.

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.