Вы тут

У родную зямлю


У 1941 годзе ў далёкім казахскім гарадку Уральску, на шляху следавання цягніка з эвакуіраванымі суайчыннікамі, малалетні Яфім Плаўнік, сын Змітрака Бядулі, пахаваў свайго бацьку. І  толькі нядаўна астанкі пісьменніка вярнуліся на Радзіму, каб знайсці вечны спакой у роднай зямлі, на алтар служэння якой былі пакладзены ўсе сілы...


Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Змітрака Бядулі дэманструе Аляксандр Сапега. Фота Юрыя Камісарава.

Ідэя ўзнікла даўно, але ажыццявіць яе здолелі толькі цяпер, што атрымалася пры шчыльным супрацоўніцтве з нашымі суайчыннікамі ў Швейцарыі.

Як гэта адбывалася і хто спрычыніўся да рэалізацыі праекта, распавёў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў, які ўзяў удзел у прэс-канферэнцыі, дзе былі агучаны падрабязнасці падзеі. Ён паведаміў, што ролю арганізатара ўзяў на сябе старшыня Фонду Марыі Магдалены Радзівіл, член кансультацыйнага савета па пытаннях беларусаў за мяжой пры МЗС Беларусі Аляксандр Сапега. Ініцыятыву падтрымала беларускае пасольства ў Швейцарыі, знайшліся фундатары, гатовыя паспрыяць. Пасля перамоў з Казахстанам Аляксандр Сапега паехаў туды і правёў эксгумацыю. Падтрымалі і мясцовыя ўлады Казахстана.

«У нас была цікавасць і да рэчаў, якія падчас эвакуацыі апынуліся ў Казахстане. Складанасць у тым, што музеі змянілі свае назвы. Сабраць звесткі дапамог Аляксандр Сапега. Ён высветліў, што большая частка экспанатаў, якія нас цікавілі, — гэта копіі і кніжкі з аўтографамі. А самае каштоўнае — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, які быў уручаны Змітраку Бядулю аднаму з першых сярод пісьменнікаў. Ёсць жаданне вярнуць узнагароду творцы на радзіму, у гэтым кірунку будзем весці працу», — зазначыў Міхаіл Рыбакоў.

У Беларусь прывезлі і пліту з надмагілля Змітрака Бядулі з надпісам — яна ўжо ў фондах музея. «Хочацца, каб яна не ляжала ў сховішчы, — падзяліўся планамі дырэктар музея. — Паколькі пісьменнік жыў некаторы час у “Беларускай хатцы”, ёсць намер зрабіць каля яе сцяжынку памяці, паказаць там і  Максіма Багдановіча, якому Змітрок Бядуля даў прытулак, і Зоську Верас, і тых выбітных асоб, якія наведвалі паэта ў “хатцы”. Гэта часцінка гісторыі Мінска, Беларусі ўвогуле...»

Першы этап адбыўся: прах пісьменніка вярнуўся на Радзіму. Цяпер вырашаецца, дзе ён будзе перазахаваны. Ёсць некалькі варыянтаў, і па кожным з іх вядзецца работа. Дэталі ўзгадняюцца з сынам пісьменніка Яфімам Плаўнікам. Ёсць ідэя ўсталяваць памятны знак у гонар пісьменніка на могілках Уральска. Для суайчыннікаў, якія там жывуць, важна не губляць повязь са сваімі каранямі.

Яна БУДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».