Вы тут

Стан прамысловасцi — важны паказчык для мясцовай улады


Як спрацуюць прадпрыемствы — паспяхова цi са стратамi, — ад гэтага залежыць многае. У прыватнасцi, стабiльнасць i аб'ёмы напаўнення бюджэту, сiтуацыя на рынку працы, узровень яе аплаты. I, адпаведна, — гэта фундамент пры стварэннi ўмоў для годнага жыцця выбаршчыкаў.


Старшыня Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзiмiр Цярэнцьеў падчас выязных мерапрыемстваў у глыбiнцы заклiкае калег актыўна дапамагаць не толькi дзяржаўным прадпрыемствам, але i прадпрымальнiцкiм структурам. Дарэчы, сярод народных выбраннiкаў усё больш бiзнесменаў рознага ўзроўню. Iх вопыт, амбiцыi ў плане развiцця прадпрыемства, жаданне спрыяць падрыхтоўцы кадраў — гарантыя паспяховай будучынi. I нямала прыкладаў, калi падчас трыяды Года малой радзiмы ў глыбiнцы адкрываюць прадпрыемствы, крамы, фiлiялы вытворчасцяў.

Мiж iншым, на Вiцебшчыне больш за 100 тысяч чалавек працуе на прыкладна 1100 суб'ектах прамысловага сектара эканомiкi. А ў агульным аб'ёме выручкi 67 % — унёсак менавiта прамысловасцi.

Пытаннi развiцця i задачы гэтага комплексу эканомiкi часта абмяркоўваюцца на сесiях Саветаў раённага i абласнога ўзроўню, органаў выканаўчай улады. А нядаўна — на пасяджэннi Вiцебскага аблвыканкама. Сярод удзельнiкаў былi i кiраўнiкi-дэпутаты.

Губернатар Мiкалай Шарснёў канстатаваў рэчы, якiмi можна ганарыцца. Напрыклад, рэнтабельнасць продажаў летась дасягнула 4,3 % (пазалетась была 3,1 %). Чысты прыбытак на прадпрыемствах павялiчыўся прыблiзна ў два разы — да 505 мiльёнаў рублёў. Стратных прадпрыемстваў стала 34 (у 2018 годзе — 44).

Першы намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкама Алег Мацкевiч пералiчыў «пытаннi з барадой», недахопы, якiя перашкаджаюць актыўнаму развiццю. У прыватнасцi, лiтаральна ў ручным рэжыме, бывае, даводзiцца дапамагаць iнвестару ў выдзяленнi зямельных участкаў. Часцяком няпроста падключыць аб'ект будучай вытворчасцi да электрасетак i iншых камунiкацый, як i выканаць патрабаваннi ўсiх будаўнiчых нормаў i правiл. Ёсць, скажам так, складанасцi пры мытным афармленнi... Гэтыя i iншыя нюансы, як падкрэслiў першы вiцэ-губернатар, здзiўляюць iнвестараў i адбiваюць ахвоту нешта рабiць, рэалiзоўваць iнвестыцыйны праект.

Што датычыцца даўно працуючых прадпрыемстваў, дык, на жаль, на iх у большасцi няма магчымасцяў для абнаўлення абсталявання, бо ў дэфiцыце ўласныя абаротныя сродкi.

Намеснiк мiнiстра эканомiкi Рэспублiкi Беларусь Юрый Чабатар акцэнтаваў увагу на неабходнасцi актыўней засвойваць гандлёвыя рынкi дальняй дугi для збыту прадукцыi. Вельмi важна памятаць, што яна павiнна быць канкурэнтаздольная. Гэта магчыма пры iнвестыцыях у развiццё вытворчасцi.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Прэв'ю: msl-service.by копия

Загаловак у газеце: Аснова бюджэту

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.