Вы тут

Пытаннi, якiя ўзнiкаюць падчас рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў, трэба вырашаць неадкладна


Старшыня Савета Рэспублiкi, кiраўнiк назiральнага савета ААТ «Нафтан» Наталля КАЧАНАВА правяла пасяджэнне назiральнага савета гэтага акцыянернага таварыства, на якiм былi разгледжаны вынiкi работы прадпрыемства за мiнулы год, а таксама рэалiзацыя iнвестпраектаў.


Асаблiвая ўвага на пасяджэннi была звернута на пытаннi будаўнiцтва ўстаноўкi запаволенага каксавання, паведамiлi ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Спiкер Савета Рэспублiкi запатрабавала паскорыць работы па гэтым праекце, каб завяршыць яго ў вызначаны кiраўнiком дзяржавы тэрмiн.

— Неабходна завяршыць будаўнiча-мантажныя работы ў маi i выходзiць на зададзеныя параметры ў вераснi бягучага года. Заказчыку i падрадчыку трэба сур'ёзна працаваць, павялiчваць колькасць працуючых на будаўнiчых пляцоўках, аператыўна вырашаць пытанне дааснашчэння абсталяваннем, каб усё выканаць у тэрмiн. Канешне, задача няпростая, таму што падчас рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў заўсёды з'яўляюцца пытаннi, якiя трэба вырашаць неадкладна, — адзначыла яна.

Трэба сказаць, што мадэрнiзацыя прадпрыемства дасць магчымасць павялiчыць глыбiню перапрацоўкi нафтавай сыравiны з 72 % да 90 %, выхад светлых нафтапрадуктаў з 53—55 % да 65 %, а таксама атрымаць новы прадукт — нафтавы кокс. Яго выкарыстоўваюць у якасцi палiва ў цэментнай прамысловасцi, а таксама ў энергетыцы. Акрамя таго, у сумесi з нiзкасярнiстым коксам гэты прадукт знойдзе прымяненне ў металургii.

Прэв'ю: verticalsolutions.gr

Загаловак у газеце: Каб укласцiся ў тэрмiн

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».