Вы тут

На перадкастынгу беларускай версіі шоу «X-Factor» у Гродне выступіла амаль 200 выканаўцаў


Перадкастынг беларускай версіі аднаго з самых папулярных у свеце талент-шоу «X-Factor» прайшоў у мінулыя выхадныя ў Гродне. Перад прадзюсарскай групай праекта ў чатырох конкурсных намінацыях выступіла амаль 200 выканаўцаў, як прафесіяналаў, так і аматараў і нават тых, хто ніколі раней не выступаў перад публікай. А ў чарзе ахвотных на парадак больш — папярэдне зарэгістравалася каля 2500 чалавек!


Ужо ў гэтую суботу і нядзелю адборы працягнуцца ў Магілёве — з 12 да 20 гадзін усіх ахвотных чакаюць у малой зале Палаца культуры (Пушкінскі праспект, 7). «Улічвайце, што спяваць трэба а капэла, таму адказна падыходзьце да рэпертуару. Неабходна выбраць такія песні, якія максімальна раскрыюць ваш вакальны талент, пакажуць вас з найлепшага боку», — раіць кандыдатам выканаўчы прадзюсар беларускага «X-Factor» Вольга Шлягер. Таксама давядзецца адкласці ўбок музычныя інструменты і максімальна сканцэнтравацца — у кожнага артыста ёсць усяго некалькі хвілін, каб зрабіць уражанне на журы.

Самыя яркія нумары трапяць на тэлекастынгі — іх запішуць улетку, а ўдзельнікаў збяруць у трэніровачным лагеры для далейшай работы. Шоу стартуе ў эфіры ў верасні. Пераможцу ж, нагадаем, вызначаць гледачы напрыканцы года.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Прэв'ю: eburg.mk.ru

Загаловак у газеце: Фактар таленту

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».