Вы тут

Сіньцзян перамог у «трох буйных бітвах»


Цягам мінулага года.


Улады Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай) дамагліся значнага прагрэсу ў «трох буйных бітвах», у прыватнасці ў барацьбе з галечай, забруджваннем навакольнага асяроддзя і асноўнымі фінансавымі рызыкамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

 У 2019 годзе 12 паветаў у Сіньцзяне былі выведзеныя з катэгорыі бедных, што спрыяла зніжэнню ўзроўню беднасці з 6,1 працэнта ў 2018 годзе да 1,2 працэнта летась.  Апошняя партыя з 9355 сем'яў, якія жылі ў старым жыллё, пераехалі ў новыя дамы.

Разам з гэтым у СУАР паляпшаецца стан экалогіі і навакольнага асяроддзя.  У мінулым годзе ўлады забаранілі дзейнасць у рэгіёне прадпрыемстваў з высокімі энергазатратамі і вялікімі выкідамі.

У мінулым годзе сярэдняя колькасць дзён з добрай якасцю паветра ў буйных гарадах СУАР павялічылася на 1,5 працэнта ў параўнанні з 2018-м, а доля якаснай рачной вады вырасла на 1,2 працэнта.

Летась мясцовыя органы ўлады паведамілі аб адсутнасці неправамерных крэдытаў і эфектыўным стрымліванні фінансавых рызык.  Урад таксама заахвочваў прадастаўленне крэдытнай падтрымкі будаўнічым прадпрыемствам.

Прэв'ю: youroute.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».