Без чырвонай стужкі і скромна сёння аднавіў працу сталічны аўтавакзал «Усходні». Амаль чатыры гады таму яго закрылі, каб загрузіць цэнтральны аўтобусны тэрмінал. На сённяшні дзень апошні аказаўся ўжо перагружаным. Рэйсаў і транспарту шмат, а пляцовак для стаянкі і адстою практычна няма. Вузкі ўчастак вуліцы Бабруйскай перагружаны маршрутнымі транспартнымі сродкамі. І вось «Усходні» зноў прызваны прыйсці на дапамогу.
Сюды ўжо перанеслі, напрыклад, пачатковы прыпынак аўтобусаў і маршрутак да Мачулішчаў, Кайкова, парка «Вялікі камень», санаторыяў «Волма» і «Радон». Поўны спіс змяненняў маршрутаў «Звязда» ўжо публікавала. Што цікава, міжгароднія аўтобусы ўсё роўна будуць заязжаць на «Цэнтральны» і рабіць там кароткі прыпынак, то-бок не будуць там затрымлівацца.
Прасторная пляцоўка і вялізны будынак, аднак, пакуль не будуць працаваць на поўную моц. Пасажырам дадзены доступ толькі да першага паверху, дзе арганізаваны зала чакання, касы, камеры захоўвання і буфет.
Будынак аўтавакзала і прылягаючую тэрыторыю падчас прастою неаднаразова спрабавалі прадаць на аўкцыёне. Была ідэя зрабіць ў памяшканнях выставачны цэнтр, але і яе не рэалізавалі.
Дзмітрый Суганяеў
Фота аўтара
Найперш мінімальная выплата па бальнічным вырасце ў тры разы.
«У школе можна цалкам рэалізаваць сябе».
Яна ўмее разглядзець у лініі ракі вечнасць – вобраз з яе верша.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.