Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Сітуацыя будзе складвацца ў залежнасці ад вашай працаздольнасці і ўмення ладзіць з калектывам. Пазбягайце канфліктаў. Лепш не рабіць ніякіх рашучых дзеянняў. Пакіньце ўсё на сваіх месцах, а пакуль разбярыцеся з назапашанымі справамі. Другую палову тыдня пажадана прысвяціць адпачынку, не пашкодзіць і навучанне чаму-небудзь новаму і цікаваму.


ЦЯЛЕЦ. Тыдзень пагражае паставіць нямала пытанняў без адказу. Нешта важнае зменіцца ў вашым асабістым жыцці, можаце прыняць правільнае рашэнне. Зараз лепш прамаўчаць, нават калі ўпэўненыя ў сваёй праваце. Вазьміце паўзу і проста падумайце. У канцы тыдня магчымая далёкая паездка, падчас якой кола вашых знаёмстваў вельмі пашырыцца. У суботу не варта марнаваць сілы на сумневы і негатыўныя думкі.


БЛІЗНЯТЫ. Вы цяпер гаспадар становішча. Жаданні становяцца явай, работа спорыцца, прыносіць задавальненне і прыбытак. У асабістым жыцці адбываюцца прыемныя перамены, у вас закаханыя, у вас маюць патрэбу. Фартуна на вашым баку. Вы ўнутрана настроеныя на пераўтварэнне і духоўнае аднаўленне. Адчуеце гармонію і шчасце. І вы гэта заслужылі.


РАК. Неабходна памятаць, што залішняя ўпартасць і імкненне дамінаваць толькі прывядуць да сварак і канфліктаў. Каб здабыць упэўненасць ва ўласных сілах, у сераду не абавязкова спяшацца і мітусіцца. Не адцягвайцеся, засяродзьцеся на важным, і ўсё атрымаецца. Асабістае жыццё складваецца ўдала і паспяхова. Усе праблемы хутка скончацца.


ЛЕЎ. Работа проста бегае за вамі з вялікім сач-ком, і калі вы своечасова не схаваецеся, то давядзецца працаваць не толькі за сябе, але і за таго хлопца. Паспрабуйце хоць атрымаць задавальненне ад зносін з калегамі, якія вас відавочна шануюць. У аўторак і сераду лепш нічога не адкладаць на наступны дзень. У выхадныя чым больш вы будзеце хваліць блізкіх людзей, тым шчаслівейшыя станеце самі.


ДЗЕВА. Паспрабуйце не раздзімаць з мухі слана ў сямейным жыцці і пазбягайце бурных перажыванняў. На рабоце, хутчэй за ўсё, давядзецца актыўна дзейнічаць нягледзячы нават на тое, што вашы дзеянні парушаць парадак рэчаў, які склаўся. У сераду навакольныя будуць настроены да вас па-добраму і падтрымаюць многія вашы ідэі. У суботу ваша тайна пагражае выплыць вонкі. Калі ў выхадныя захочацца адзіноты, паспрабуйце правесці гэты дзень у прагулках на свежым паветры.


ШАЛІ. На гэтым тыдні вас можа чакаць шмат цікавых знаёмстваў. Асобныя з іх акажуцца нават лёсавызначальнымі. Не выключана, што новыя людзі могуць адыграць істотную ролю ў пабудове вашай кар'еры, рэалізацыі планаў. У сераду паспрабуйце менш гаварыць і больш слухаць. Не імкніцеся ўсё ставіць з ног на галаву — гэтыя раптоўныя пераўтварэнні могуць выклікаць здзіўленне тых, хто вакол. Удзельнічаючы ў спрэчках, старайцеся захоўваць нейтральную пазіцыю.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні любая работа будзе па сілах. Яна, хутчэй за ўсё, акажацца творчай і прынясе салідны прыбытак. Але вам трэба будзе выконваць пэўныя правілы: не варта спяшацца, прытрымлівайцеся чакальнай стратэгіі. Вы здольныя дамагчыся ашаламляльных вынікаў, проста апынуўшыся ў патрэбны час у патрэбным месцы. Чакайце добрых навін і буйных заказаў. Асабістае жыццё таксама парадуе: вы вызваліцеся ад адносін, якія даўно сябе зжылі.


СТРАЛЕЦ. Вас можа чакаць важная размова з начальствам, вы відавочна заслужылі заахвочванне і хвалу. Так што не бойцеся, але падрыхтавацца варта. Больш размаўляйце з калегамі і сябрамі. Магчымы новыя перспектыўныя знаёмствы, якія вельмі дапамогуць у будучыні. Для новага вітка духоўнага развіцця адмоўцеся ад паўтарэння аднастайных памылак. У пятніцу вашы просьбы і прапановы будуць пачутыя.


КАЗЯРОГ. Праца на гэтым тыдні пачне прыносіць вынікі. Неабходна вызваліць сябе ад непатрэбных сустрэч і кантактаў. Не варта марнаваць шмат часу на сацыяльныя сеткі або сайты знаёмстваў — віртуальныя сваркі і спрэчкі пагражаюць знерваваць не менш за рэальныя. Менш мітусні і больш спакою. У выхадныя наладзяцца адносіны з блізкімі людзьмі.


ВАДАЛІЎ. Свае планы і задумы лепш захоўваць у сакрэце, тады будзе больш шанцаў рэалізаваць іх. Цяпер самы час рабіць кар'еру або адкрываць свой бізнес. Вы будзеце паспяховыя і запатрабаваныя. Аднак некаторыя арганізацыйныя пытанні будуць вырашацца з цяжкасцю. У пятніцу вас могуць выкарыстаць у сваіх мэтах не надта сумленныя людзі.


РЫБЫ. Падобна, надышоў момант, калі варта нешта ў сабе памяняць, адмовіцца ад стэрэатыпаў. Прыслухайцеся да голасу інтуіцыі і канчаткова вырашыце, у якім кірунку і з кім вы хочаце ісці па жыцці далей. У другой палове тыдня давядзецца рэагаваць на нечаканыя цяжкасці і дзейнічаць хутка. Не выключаны сваркі з блізкімі людзьмі на фінансавай глебе. У выхадныя дні ў вас можа з'явіцца цяга да адзіноты.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.