Вы тут

Робаты супраць эпідэміі


Кітай ўкараняе штучны інтэлект падчас успышкі каранавіруса.


У апошнія гады вобласць прымянення прамысловых робатаў у Кітаі была пашырана ў сілу зніжэння выдаткаў на гэтыя механізмы і росту кошту працоўных сіл. Пасля ўспышкі каранавіруса новага тыпу, з-за кантактнага характару перадачы віруса, Паднябесная ў розных галінах максімальна ўкараніла робатаў, каб дапамагаць ці нават замяняць людзей на небяспечнай працы і звесці да мінімуму рызыку заражэння. Узровень інавацый прамысловых робатаў пастаянна расце. Чакаецца, што працэс замены робатамі ручной працы паскорыцца пасля выхаду з надзвычайнай сітуацыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

На кантрольна-прапускным пункце Хэчжоу ў горадзе Шэньчжэнь робат 5G Хуан Цянь Цянь працуе як добраахвотнік-паліцэйскі, 24 гадзіны ў суткі ён папярэджвае кіроўцаў аб рэгістрацыі. Ён можа замяніць чатырох паліцэйскіх і знізіць рызыку заражэння ад блізкага кантакту. Акрамя таго, Хуан Цянь Цянь інфармуе кіроўцаў аб эпідэміі.

14 лютага робат-кухар з’явіўся ў ізаляваным пункце Хубэйскага прафесійнага інстытута зямельных рэсурсаў. Людзі могуць бясплатна замовіць ежу, адсканаваць код. Потым прыкладна 15 секунд робат гатуе гарачую страву — рыс у гліняным збанку. Як кажуць супрацоўнікі ўстановы, робат-кухар можа адначасова гатаваць 36 порцый стравы, за гадзіну — 100-120 порцый. І ён можа працаваць 24 гадзіны ў суткі. Галоўнае, што ўвесь працэс падрыхтоўкі ежы адбываецца без удзелу чалавека, а гэта знізіць рызыку кантактнага заражэння.

З 29 студзеня ў ізаляваным раёне Шанхайкага дзіцячага медыцынскага цэнтра ўвялі сістэму штучнага інтэлекту. Робат па імені Сяабай афіцыйна прыступіў да працы, каб дапамагаць медыкам. Урач Ян Юн, член групы экспертаў прафілактыкі і кантролю віруса бальніцы і дырэктар пульманалагічнага аддзялення правялі кансіліум і дыстанцыйную праверку для пяцігадовага дзіцяці-пацыента, у якога падазравалі каранавірус новага тыпу менавіта з дапамогай робата. Тым часам урач Ян яшчэ і своечасова інструктаваў іншых калег у ізаляваным раёне і супакойваў бацькоў хворага.

13 лютага два робата пачалі працаваць у бальніцы Сіньхуа горада Шанхай. Іх абавязкі — дастаўка ежы і лекаў па ізаляваным раёне бальніцы.Супрацоўнік бальніцы адзначыў, што хворыя могуць атрымліваць патрэбныя прадукты і лекі цалкам бескантактна. Такім чынам зніжаны рызыка кантактнага заражэння і абаронены пацыенты і медыкі.У аэрапорце Лішэ горада Нінбо патрулюе робат-тэрмометр тэхналогіі 5G, які вымярае тэмпературу на адлегласці да 5 метраў, у тым ліку тэмпературу 10 чалавек адначасова, а таксама ідэнтыфікуе хто з мінакоў надзеў маску, а хто не. Ён будзе сігналізаваць, калі тэмпература цела перавышае крытычнае значэнне або людзі ходзяць без масак. Гэты робат абсталяваны 5 камерамі высокай выразнасці, якія забяспечваюць панарамны агляд, сачэньне за фіксаванымі кропкамі праз сетку 5G, ён перадае такія дадзеныя, як агульная інфрачырвоная цеплавізійная здымка для маніторынгу ў рэжыме рэальнага часу.

Робат-дастаўшчык ад кампаніі Suning Сяа Бю прыступіў да працы. Курьер складае пасылкі ў багажнік і націскае на кнопку адпраўкі. І робат едзе па адрасах. Ён ўмее самастойна планаваць маршрут, аб’язджаць перашкоды і вяртацца на падзарадку. Мадэль «адпраўка ад курьера + дастаўка ад робата ў жылых раёнах» эфектыўна зніжае рызыку кантактнага заражэння пры эпідэміі. Така дастаўка забяспечвае бяспеку кліентаў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.