23 верасня, серада

Вы тут

Мінск справіўся з частковым закрыццём метро


У гэтыя выхадныя Аўтазаводская лінія мінскага метро была закрыта амаль на палову. Такія меры прадыктаваныя будаўнічымі работамі па ўрэзцы стрэлачнага пераводу з чырвонай веткі на будучую Зеленалужскую лінію. Але заходняя частка горада, якая не далічылася ўсіх станцый ад «Маладзёжнай» да «Каменнай Горкі», «адрэзанай ад свету» не стала. Дадатковыя аўтобусы і тралейбусы, якія часова замянілі падземку на закрытым участку, паспяхова справіліся з задачай.


Галоўнай сілай стаў часовы аўтобусны маршрут № 913С «Ст. м. Каменная Горка — ст. м. Кастрычніцкая». Аўтобусы асабліва вялікай умяшчальнасці спыняліся толькі каля станцый метро, хадзілі з максімальным інтэрвалам чатыры хвіліны, прычым адразу па некалькі. Таму ў салонах было прасторна. Знялі напружанасць і дадатковыя тралейбусныя маршруты 13Д «ДС Захад-3 — Гарадскі вал» і 25Д «ДС Кунцаўшчына — ст. м. Пятроўшчына». Рагатыя спыняліся на ўсіх прыпынках, у іхніх салонах таксама было камфортна. Нават на прыпынку каля самай загружанай станцыі метро людзей было не шмат, усіх жадаючых мог умясціць адзін жоўты «гармонік».

Пасажыры дзякавалі транспартнікаў за больш чым дастатковую колькасць аўтобусаў і тралейбусаў і адсутнасць натоўпаў (што асабліва важна ў перыяд распаўсюджвання розных вірусных інфекцый). З задачай замяніць метро на вельмі напружаным адрэзку «Мінсктранс» сапраўды справіўся на выдатна.

Ужо заўтра раніцай метро запрацуе як звычайна.

Дзмітрый Суганяеў

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

Андрэй Ліхавіцкі: Адказнасць, засяроджанасць і любоў

Андрэй Ліхавіцкі: Адказнасць, засяроджанасць і любоў

Андрей Ліхавіцкі — прыклад таго, што геаграфічныя межы спорту не перашкода. Чаму?

Грамадства

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам.