Вы тут

У Беларусі будуць праводзіць экспрэс-тэсты на каранавірус


У Беларусі будуць праводзіць экспрэс-тэсты на каранавірус COVID-19, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ.


«Кітайская Народная Рэспубліка нам перадае 1008 панэляў для пастаноўкі экспрэс-тэстаў. Таму ў бліжэйшы час у нас будуць і экспрэс-тэсты», — распавяла Алена Богдан.

На момант запісу інтэрв’ю ў Беларусі тэсты на каранавірус зрабілі больш за 19 тыс. чалавек. Час ад тэставання да атрымання выніку — ад чатырох гадзін да сутак.

«Сістэма абсалютна спраўляецца. Калі нам неабходна будзе яшчэ дадаць нейкія лабараторыі, прапрацавана пытанне рэзервовых. Нашы тэсты правераны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Яны атрымалі высокі ўзровень дакладнасці, і мы можам быць абсалютна ўпэўнены ў іх якасці», — запэўніла яна.

Агулам па краіне ёсць больш за 80 тысяч ложкамесцаў для прыёму пацыентаў. Частка месцаў можа быць перапрафіліравана для аказання дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй. У краіне больш за 2 тысячы апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, 1,5 тыс. наркозна-дыхальных апаратаў, якія пры неабходнасці таксама могуць быць выкарыстаны для аказання медыцынскай дапамогі такім пацыентам.

Створаны неабходныя запасы лекавых сродкаў да чатырох месяцаў у выпадку рознага развіцця сітуацыі. Ёсць таксама запас ахоўнага адзеннем для медыцынскіх работнікаў.

Прэв'ю: texastribune.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».