Вы тут

У Беларусі для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса з бюджэту выдзеляць Br2,35 млн


На мерапрыемствы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19, з рэспубліканскага бюджэту выдзеляць больш за Br2,35 млн. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 21 сакавіка 2020 года №163, паведамляе БЕЛТА.


З агульнай сумы Міністэрству аховы здароўя будзе выдзелена Br1,57 млн, у тым ліку для РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі - Br450 тыс. У выглядзе міжбюджэтнага трансферту кансалiдаванага бюджэту Віцебскай вобласці будзе накіравана Br143,2 тыс., бюджэту Мінска - Br634,1 тыс.

Урад Беларусі даручыў Міністэрству фінансаў выдзеліць больш Br2,35 млн са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Дакумент прыняты на падставе закона ад 16 снежня 2019 года №269-З "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год" і ўступае ў сілу з дня яго прыняцця.

Прэв'ю: belnovosti.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.