Вы тут

Алімпіяда-2020 перанесеная на год


Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Токіа вырашана адкласці на адзін год у сувязі з распаўсюджваннем COVID-19. Такое рашэнне прынята па выніках перамоваў паміж прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ і прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам, паведамляе японская дзяржаўная тэлерадыёкампанія NHK, піша БЕЛТА.


Тэлефонная размова паміж Сіндза Абэ і Томасам Бахам адбылася сёння. Прапанову аб пераносе Гульняў вынес японскі прэм'ер, а прэзідэнт МАК выказаў поўную згоду. Чакаецца, што Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Токіа адбудуцца не пазней за лета 2021 года.

Як паведамлялася раней, МАК з аргкамітэтам Гульняў-2020 у Токіа, уладамі Японіі і горада Токіа абмяркоўвалі розныя варыянты правядзення Алімпіяды ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі — аж да пераносу спаборніцтваў. Гульні маглі быць праведзеныя ў раней вызначаныя тэрміны, паколькі ў самой Японіі сітуацыя з каранавірусам паляпшаецца. У той жа час у МАК адзначалі імклівае распаўсюджванне інфекцыі ў іншых краінах. Планавалася, што XXXII летнія Алімпійскія гульні пройдуць з 24 ліпеня па 9 жніўня гэтага года.

Алімпіяду-2020 могуць адмяніць. Ці здаралася падобнае раней?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».