Вы тут

Што рабіць на хатнім каранціне?


У гэтыя дні, калі ў свеце аб'яўлена пандэмія каранавіруса і амаль не засталося краін, дзе не зарэгістраваны выпадкі COVІD-19, усё часцей гучаць рэкамендацыі аб самаізаляцыі. Парады для тых, хто застаецца дома, каб не заразіць іншых, дало Міністэрства аховы здароўя.


Каму неабходна самаізаляцыя?

Рэжыму самаізаляцыі неабходна прытрымлівацца на працягу14 дзён для ўласнай бяспекі і бяспекі навакольных. Ён рэкамендаваны для грамадзян, якія прыбылі ў Беларусь на працягу апошніх 14 дзён з-за мяжы, і тых, хто знаходзіўся ў імаверным непрацяглым кантакце з пацыентам, хворым на каранавірус.

Правілы дамашняй самаізаляцыі

Вам неабходна заставацца дома на працягу 14 дзён. Не варта наведваць месцы вучобы, работы, таксама масавага знаходжання людзей — магазіны, кавярні, гандлёвыя цэнтры і іншыя. Трэба максімальна абмежаваць любыя кантакты, у тым ліку з членамі сям'і, якія жывуць разам з вамі: размясціцца ў асобным пакоі, у выпадку адсутнасці такой магчымасці — забяспечыць адлегласць 1,5 метра ад іншых членаў сям'і.

Важна мінімізаваць кантакты з пажылымі людзьмі (60 гадоў і старэйшымі), асобамі з хранічнымі хваробамі сэрца, лёгкіх, цукровым дыябетам і іншымі. У выпадку крайняй неабходнасці кантакту варта выкарыстоўваць медыцынскую маску.

Не забывайцеся старанна мыць рукі з мылам не менш за 20 секундаў, не прапускаючы вобласць паміж пальцамі, вакол пазногцяў і кутыкулы. Можна выкарыстоўваць антысептык для апрацоўкі рук.

Фота: mysonnik.com

Трэба як мага часцей праветрываць памяшканні там, дзе вы знаходзіцеся, праводзіць вільготную ўборку, звяртаючы асаблівую ўвагу на апрацоўку дзвярных ручак, прадметаў мэблі, тэлефонных апаратаў, пультаў, камп'ютарных клавіятур, мышак і падобных гаджэтаў, санітарна-тэхнічнага абсталявання і іншых прадметаў.

Выкарыстоўвайце аднаразовыя насоўкі ці сурвэткі. Утылізуйце іх у закрыты смеццевы кантэйнер ці пластыкавы пакет.

Калі ёсць крайняя неабходнасць наведаць прадуктовы магазін ці аптэку, карыстайцеся медыцынскай маскай.

Калі ў кватэры вы не адзін

У вас павінны быць асобныя ручнікі, пасцельная бялізна, асобны посуд. Пры неабходнасці перадачы прадметаў (посуду, адзення) членам сям'і выключыце непасрэдны кантакт. Пранне бялізны ажыццяўляйце асобна ад іншых членаў сям'і. Перамяшчайцеся па кватэры ў медыцынскай масцы. Да паверхняў (дзвярных ручак, механізмаў санітарна-технічнага абсталявання і іншых) датыкайцеся праз аднаразовую сурвэтку.

Правілы выкарыстання маскі

Выкарыстоўваць маску варта не больш за дзве гадзіны. Яе трэба неадкладна замяніць у выпадку намакання (увільгатнення), нават калі прайшло менш за дзве гадзіны з моманту выкарыстання. Дакранацца рукамі да замацаванай маскі непажадана. Аднаразовыя маскі нельга выкарыстоўваць паўторна. Шматразовую маску неабходна мыць асобна, пасля гэтага прапрасаваць гарачым прасам з двух бакоў.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.