Вы тут

Гiстарычны пласт Пятра Лысенкi


Пайшоў з жыцця археолаг Пётр Лысенка. Ён у розныя гады быў героем i аўтарам цiкавых публiкацый у «Звяздзе». Ён — адзiн з выдатных беларускiх дзеячаў навукi, якiя сваёй плённай працай на працягу мiнулага i гэтага стагоддзяў абагацiлi скарбнiцу ведаў усяго чалавецтва. Ён пражыў адведзеныя лёсам гады, пакiнуўшы каштоўную спадчыну не толькi для археалогii, але i для кожнага грамадзянiна Беларусi. Гэта ён раскрыў нам таямнiцы многiх старажытных курганоў, першы адшукаў паблiзу сённяшняга Брэста жылыя пабудовы часоў Старажытнай Русi i iнiцыяваў стварэнне там унiкальнага археалагiчнага музея. Старажытнае Бярэсце стала тэмай яго доктарскай дысертацыi.


Разам з Пятром Фёдаравiчам Лысенкам мне пашчасцiла шмат гадоў запар працаваць у нязменным складзе мiжнароднай навукова-асветнiцкай экспедыцыi «Дарога да Святыняў». Сярод удзельнiкаў (навукоўцаў, пiсьменнiкаў, майстроў мастацтва, прадстаўнiкоў праваслаўнай царквы) ён быў найстарэйшы па ўзросце. Але паважаны ўзрост зусiм не перашкаджаў яму з маладой энергiяй напоўнiцу аддавацца справам. Рабочы дзень экспедыцыi пачынаўся ўранку i доўжыўся да ночы, бо сустрэчы з удзельнiкамi экспедыцыi чакалi ў школах i iнстытутах, бiблiятэках i на прадпрыемствах, у вясковых клубах i гарадскiх палацах культуры... Асветнiцкiя выступленнi лаўрэата Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь, доктара гiстарычных навук, прафесара Пятра Фёдаравiча Лысенкi з аднолькавым поспехам праходзiлi i ў гарадах, i ў вёсках. Ён заўжды меў мэту не толькi данесцi новыя веды пра далёкае мiнулае роднага краю, але i пераканаць слухачоў, што гэтая гiсторыя вартая займаць пачэснае месца ў гiсторыi агульнасусветнай.

Тыя, каму пашчасцiла чуць яго надзвычай цiкавыя выступленнi пра ўласныя даследаваннi старажытнага Бярэсця, Турава, Пiнска, Мазыра, Давыд-Гарадка, Слуцка, Рагачова, Мiнска, надоўга захаваюць яскравае ўражанне ад гэтых папулярных лекцый, захаваюць у сваёй памяцi i перададуць iншым новыя ўнiкальныя веды пра гiсторыю Беларусi. Сам жа Пётр Фёдаравiч прайшоў да вышынь гэтых ведаў гiсторыка i археолага няпростым шляхам навукоўца даўжынёй пяцьдзясят гадоў з васьмiдзесяцi васьмi падораных яму лёсам.

Яўген Пясецкi

Гэтае фота Пятра Фёдаравiча я зрабiў падчас сумеснай вандроўкi па маршруце экспедыцыi «Дарога да Святыняў».

Загаловак у газеце: Гiстарычны пласт Пятра Лысенкi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.