Вы тут

У Шчучыне рыхтуецца праект па ўвекавечванні памяці Шарля дэ Голя


Знойдзены дакументы, якія сведчаць пра тое, што будучы французскі прэзідэнт падчас Першай сусветнай вайны з ліпеня да верасеня 1916 года знаходзіўся ў нямецкім лагеры для ваеннапалонных у Шчучыне.


Аб гэтым факце стала вядома з ліста аднаго з французкіх афіцэраў, які таксама знаходзіўся сярод палонных. У адным са сваіх пісьмаў на радзіму ён указвае, што іх, 37 французскіх афіцэраў, прывезлі ў Шчучын паміж Гроднам і Лідай і ўтрымлівалі на другім паверсе двухпавярховага цаглянага будынка.

Праўда, нейкі час меўся на ўвазе польскі Шчучын, але выяўленыя дэталі прывялі даследчыкаў у Беларусь. Было, напрыклад, вядома, што ў будынку знаходзіцца вытворчасць драўніны, а на той момант тут якраз працавала піларама князёў Друцкіх-Любецкіх. Указвалася таксама на тое, што ў будынку 13 вокнаў. І гэта таксама не цяжка было праверыць, бо будынак захаваўся і цяпер тут знаходзіцца адзін з цэхаў завода «Аўтапровад». Вокнаў там сапраўды 13.

Французская дыпламатычная дэлегацыя не раз наведвала Шчучын, каб увекавечыць памяць свайго славутага суайчынніка. Такім чынам намецілася некалькі праектаў, якія плануецца ажыццявіць сёлета, у год 130-й гадавіны з дня нараджэння першага прэзідэнта Пятай Французскай рэспублікі. Мяркуецца, што на будынку з'явіцца мемарыяльная дошка, а з цягам часу будзе абсталяваны і мемарыяльны куток з інтэрактыўным музеем у тым памяшканні, дзе знаходзіўся Шарль дэ Голь. Але галоўнае — тут будзе ўстаноўлены бюст легендарнага французскага генерала. У Шчучынскім райвыканкаме паведамілі, што фінансавае забеспячэнне возьме на сябе французскі бок, у прыватнасці Фонд Шарля дэ Голя. Мясцовыя ўлады спадзяюцца, што шчучынскі след генерала стане яшчэ адным цікавым фактам у рамках дзеяння бязвізавай зоны. Праект таксама можа стаць пачаткам маштабнай работы па наладжванні як культурных, так і эканамічных сувязяў.

Загаловак у газеце: Беларускі след Шарля дэ Голя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».