Вы тут

Больш за 720 магіляўчан атрымаюць аднаразовую выплату


Больш за 720 магіляўчан атрымаюць аднаразовую выплату да 75-годдзя Вялікай Перамогі. У спісе 170 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і 559 чалавек, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў і наступстваў вайны.


— У сувязі са святкаваннем 75-й гадавіны Перамогі і ў адпаведнасці з Указам № 491 Прэзідэнта ад 30 снежня мінулага года грамадзянам гэтай катэгорыі пры ўмове, што яны пастаянна жывуць у краіне і атрымліваюць пенсію ад Рэспублікі Беларусь, прадугледжана дапамога ў памеры ад 700 да 2500 рублёў, — удакладніла першы намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Марыя Шапнеўская. — Выплата будзе ажыццяўляцца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з 1 красавіка да 1 мая гэтага года.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Дапамога для ветэрана

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.