Вы тут

Краўцоў: Нямала пытанняў па капрамонце дамоў знімаецца дзякуючы планавай і публічнай рабоце


Падчас прамой лініі, якую правёў кіраўнік Гродзенскай вобласці Уладзімір Краўцоў, гучалі пытанні работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, капітальнага рамонту, сітуацыі з каранавірусам.


Фота БЕЛТА.

Па словах старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова, нямала званкоў ад жыхароў вобласці датычылася капітальнага рамонту дамоў. Адзін з такіх зваротаў паступіў ад гродзенкі, якая пражывае ў гістарычнай частцы горада, па вуліцы Рэйманта. Яна паведаміла, што дом тэрмінова патрабуе капітальнага рамонту — працякае дах, ёсць іншыя праблемы. Гарадскім уладам дадзена даручэнне разабрацца ў сітуацыі, найперш абследаваць дом і прыняць меры па ліквідацыі недахопаў.

Дарэчы, капітальныя рамонты пад пастаянным кантролем, паведаміў Уладзімір Краўцоў. Напрыклад, летась у вобласці гэтай работай было ахоплена каля 300 тысяч квадратных метраў жылля. Асаблівая ўвага звяртаецца на тэрміны выканання капітальных рамонтаў.

— Важна, каб усе даведзеныя планы і графікі ў гэтым кірунку строга выконваліся, — падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. — Нямала пытанняў па капрамонце дамоў знімаецца дзякуючы менавіта планавай і публічнай рабоце. Штогод шляхам абследавання вызначаюцца дамы, якія патрабуюць тэрміновага рамонту. Спісы такіх жылых аб'ектаў публікуюцца ў мясцовых СМІ. Прымаюцца і аператыўныя меры, напрыклад, пры працяканні даху. У такіх выпадках жыллёва-камунальныя службы павінны рэагаваць неадкладна.

Паступалі званкі ад жыхароў новых мікрараёнаў горада. Апошнія гады абласны цэнтр актыўна забудоўваецца, а вось пад'язныя дарогі не ўсюды добраўпарадкаваны. З такой праблемай сутыкаюцца як навасёлы абласнога цэнтра, так і жыхары іншых населеных пунктаў. Увогуле добраўпарадкавання і рамонту патрабуюць дарогі ў аграгарадках, раёнах прыватнай забудовы. Як было адзначана, штогод у вобласці прыводзіцца ў парадак 220—230 кіламетраў мясцовых дарог, і гэтая работа працягнецца сёлета і ў найбліжэйшую пяцігодку.

Не засталася па-за ўвагай і тэма аховы здароўя. Значная колькасць зваротаў на прамую лінію датычылася менавіта работы медыцынскай сферы. Зразумела, што занепакоенасць жыхароў рэгіёна звязана з тэмай каранавіруса. Уладзімір Краўцоў нагадаў, што лабараторна пацверджаны па-ранейшаму застаецца толькі адзін тэст у жанчыны, якая вярнулася з Італіі. Яна праходзіць лячэнне, а тыя, хто меў з ёй кантакт, знаходзяцца на каранціне. Масавых выпадкаў заражэння ў вобласці няма. Жыхары рэгіёна праінфармаваны аб тым, якая сітуацыя складваецца ў вобласці і краіне, у тым ліку аб мерах, якія прымаюцца, каб не дапусціць распаўсюджвання віруса.

— Кантроль у гэтым кірунку сур'ёзны, — адзначыў Уладзімір Краўцоў. — Кожны турыст, які вяртаецца ў Беларусь праз пункты пропуску вобласці, праходзіць абследаванне на граніцы. Медыцына рэгіёна ў поўнай ступені гатова для барацьбы з гэтай пагрозай. У аптэках дастаткова масак і дэзынфекцыйных сродкаў. У бальніцах ёсць усё неабходнае для лячэння, у тым ліку апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што цяпер галоўнае — захоўваць спакой, не паддавацца паніцы. У крамах вобласці дастаткова прадуктаў. Закладваецца і аснова будучай харчовай бяспекі — аграрыі пачалі пасяўныя работы. Палявыя работы распачалі ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Што хвалюе?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».