Вы тут

Вiктар Хрэнiн: Нашы вучэннi — мера рэагавання


У беларускiм войску працягваецца комплексная праверка баявой гатоўнасцi. Падраздзяленнi, задзейнiчаныя ў ёй, занялi на палiгонах i ўчастках мясцовасцi зыходныя раёны i цалкам гатовы да выканання вучэбна-баявых задач. Агулам у вучэннi бярэ ўдзел каля 6 тысяч чалавек асабовага складу i 200 адзiнак узбраення, паведамляе Мiнiстэрства абароны.


Фота БЕЛТА.

Вучэнне праводзiцца для таго, каб ацанiць, наколькi добра падрыхтаваны войскi. Таксама яно з'яўляецца мерай рэагавання на манеўры НАТА каля меж Беларусi. На гэта звярнуў увагу мiнiстр абароны Вiктар Хрэнiн:

— Праверка праводзiцца на фоне няпростага ваенна-палiтычнага i стратэгiчнага становiшча. Павялiчваюцца склад груповак войскаў i колькасць узбраення, iнтэнсiўнасць вучэнняў на тэрыторыi сумежных краiн толькi расце.

Самым маштабным за чвэрць стагоддзя стане вучэнне «Абаронца Еўропы — 2020». Толькi на тэрыторыi Польшчы i краiн Балтыi сканцэнтравана звыш 11 тысяч чалавек асабовага складу i каля 800 адзiнак розных сiстэм узбраення. Прычым ад правядзення вучэнняў кiраўнiцтва Паўночнаатлантычнага альянсу цалкам не адмовiлася нават з-за ўспышкi каранавiруса, хоць пры гэтым былi адменены чатыры сумежныя вучэннi.

Таму сумесна з органамi пагранiчнай службы адпрацаваны пытаннi ўзмацнення ўчасткаў дзяржаўнай гранiцы. Завершана зладжванне воiнскiх частак i праводзiцца шэраг батальённых тактычных вучэнняў з прымяненнем супрацьтанкавых кiраваных ракет, стральбой артылерыi i рэактыўных сiстэм залпавага агню на вялiкiя адлегласцi. Таксама ацэнена эфектыўнасць iснуючай сiстэмы тэрытарыяльнай абароны. Падчас усiх этапаў падрыхтоўкi дзейнiчае авiяцыя. На эфектыўнасць праверана створаная сiстэма тэрытарыяльнай абароны.

На ўсiх мерапрыемствах падрыхтоўкi дзейнiчае авiяцыя, у тым лiку новыя шматмэтавыя самалёты Су-30СМ.

— Мушу зазначыць, што ўсе мерапрыемствы праводзiм выключна на сваёй тэрыторыi, пры гэтым мы адкрыты для нашых суседзяў, — заявiў Вiктар Хрэнiн.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».