Вы тут

Кіраўніку Магілёўскай вобласці прапанавалі ідэю паставіць помнік Янку Купалу


Яшчэ да пачатку прамой лiнii губернатар вобласцi Леанiд Заяц пацiкавiўся ў спецыялiстаў абстаноўкай па каранавiрусе. На 21 сакавiка фактаў выяўлення гэтага небяспечнага захворвання ў Магiлёўскай вобласцi не было. Ажыятажу вакол марлевых павязак, лекаў i прадуктаў першай неабходнасцi таксама няма. За тры гадзiны прамой лiнii прагучала толькi адно пытанне, якое ўскосна датычылася гэтай хваробы: патэлефанаваў мужчына з Мсцiслаўскага раёна, каб спытацца, як цяпер вяскоўцам дабiрацца да райцэнтра. Раней яны пад'язджалi на аўтобусе Магiлёў—Смаленск, але гэты рэйс у сувязi з абвяшчэннем эпiдэмii ў Расii адменены — што рабiць? Аказалася, што падставы для трывогi няма: раённае кiраўнiцтва ўжо паклапацiлася, каб мясцовы аўтапарк увёў так званы кампенсацыйны рэйс i сяльчане маглi без праблем дабiрацца да горада.


Фота БЕЛТА.

Мужчына парадаваўся i задаў яшчэ адно пытанне наконт здачы малака. Ён трымае дзве каровы, малако здае дзяржаве. Крыўдна, калi гэтае малако вяртаюць. «У малакавоз сем вёсак малако злiвае, яго вязуць у лабараторыю, правяраюць i, калi што не так, вяртаюць усё назад. I яшчэ не факт, што менавiта маё малако было дрэннае, але ж тут нiчога не дакажаш», — абураўся заяўнiк. Губернатар паабяцаў разабрацца. Раённыя ўлады таксама думаюць над вырашэннем праблемы.

Двойчы патэлефанавалi наконт новабудоўлi на вулiцы Якубоўскага ў Магiлёве. Дом здалi амаль год таму, а недаробкi застаюцца. Яны ж, як сведчаць уласнiкi, iстотныя — уваходныя дзверы крывыя, дах працякае, прадугледжаная праектам велапаркоўка адсутнiчае. Губернатар паабяцаў, што ў найблiжэйшы час будзе складзены графiк лiквiдацыi недахопаў i дом давядуць да ладу. Аналагiчная праблема ў магiляўчанкi, якая пабудавала сабе кватэру ў шматпавярховiку па вулiцы Льва Сапегi. Ёй абяцаюць, што разбяруцца з недаробкамi, але даты ўвесь час пераносяцца. Маладая жанчына плацiць за камуналку, а жыць у кватэры не можа. Леанiд Заяц даў даручэнне разабрацца ў сiтуацыi i жорстка спытаць з тых, хто дае пустыя абяцаннi.

Адсутнасць цэнтралiзаванага ацяплення, нiзкая тэмпература паветра ў жылых памяшканнях i вады ў кране, грыбок на сцяне пасля капрамонту i сцены, што прамярзаюць зiмой, — сваiмi праблемамi падзялiлiся жыхары Магiлёўскага раёна, Асiповiч i Бабруйска.

Жыхарка вёскi Запруддзе Магiлёўскага раёна паскардзiлася на адсутнасць калодзежа.

У заяўнiцы, якая набыла зямельны ўчастак у Княжыцкiм сельсавеце, бяда з падключэннем да электрасетак. Ёй прапанавалi заплацiць грошы за будаўнiцтва лiнii, але чым гэта абгрунтавана, не растлумачылi. Жанчына хвалюецца, што трэба пачынаць будаўнiцтва дома, а справа застопарылася на электрычнасцi. Губернатар даў даручэнне разабрацца, чаму так адбылося, што ўчастак быў прададзены, а ўмовы для будаўнiцтва на iм не створаны.

Былы малалетнi вязень канцлагера з Магiлёва панаракаў на тое, што сутыкнуўся з цяжкасцямi па прасоўваннi сваёй праграмы наконт патрыятычнага выхавання i папрасiў садзейнiчання ў старшынi аблвыканкама. Той паабяцаў падрабязна з iм пра гэта пагутарыць на асабiстым прыёме. Кiраўнiк Магiлёўскага аддзялення ТБМ Алег Дзячкоў падняў праблему захавання старадаўнiх помнiкаў архiтэктуры i памяцi нашых нацыянальных дзеячаў. У прыватнасцi, прапанаваў зрабiць у горадзе помнiк Янку Купалу.

Усяго на тэлефонную лiнiю дазванiлiся 28 чалавек. Акрамя скаргаў i прапаноў гучалi таксама i падзякi. Гэта, падкрэслiў Леанiд Заяц, адзнака рабоце ўсёй улады. Шмат прагучала пытанняў, якiя патрабуюць дадатковага вывучэння, i губернатар даў даручэннi адпаведным ведамствам прааналiзаваць абстаноўку i лiквiдаваць недахопы ў самы кароткi час.

— Мы павiнны разабрацца ў кожным канкрэтным выпадку i даць чалавеку вычарпальны адказ. Трэба з павагай ставiцца да людзей i нi ў якiм разе не пакiдаць iх без увагi, — падкрэслiў губернатар, падводзячы вынiкi суботняй прамой лiнii.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Сусветны тыдзень iмунiзацыi сёлета пройдзе з 24 да 30 красавiка пад лозунгам #Vaccines Work for AN# — «За агульны доступ да эфектыўных вакцын».

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Абстаноўка на дарогах Мiнскага раёна — не з самых простых.

Грамадства

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Навукоўцы звяртаюцца да кіраўніцтва абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, усіх зацікаўленых грамадзян з просьбай разгарнуць работу па зборы ўспамінаў і фатаграфій удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны.