Вы тут

Sex-балясы. Ну? Ню! Аплачана!


Адчуваеце ў паветры гэты адмысловы пах вясны? Не, я не пра надвор'е, тым больш што яно, як паказвае цяперашняе жыццё, яшчэ тое можа выкiнуць! I не пра каляндарныя буднi: ну перажылi ж мы дзень за днём сёлетнiя «суровыя маразы», i хто iх заўважыў?! («Гэтая вясна абяцае быць сумнай, таму што я за зiму не паспела патаўсцець, худзець не трэба, нудзiць, што тоўстая, не трэба... Чым цяпер заняцца ў вольны час?») Сапраўдная вясна пачынаецца не з даты. Яна надыходзiць у той момант, калi прыгожы пол пачынае што?.. Правiльна, распранацца. («Дарагiя дзяўчаты, хутка на вулiцы стане зусiм цёпла, таму хочацца, каб вы задумалiся над тым, што лiфчык — гэта iнструмент прыгнёту жанчын, навязаны патрыярхатам».) I мы ў даўгу не застаёмся: шчодра адплачваем прадстаўнiцам другой паловы чалавецтва сваiмi цёплымi позiркамi. Кажаце, апошнiм гэтае iмкненне ўласцiва круглы год? («Хочацца, каб прыгожы мужчына ў поўным росквiце сiл забраў мяне зараз з работы, адвёз да сябе, кiнуў на велiзарны ложак i сказаў: «Спi».) Магчыма, але менавiта цяпер найбольш выразна да гэтага самага паху вясны далучаецца яшчэ i пах... грошай. Вось апошнiя «зводкi з франтоў».


Нядаўна лонданскiя таблоiды пiсалi пра Анастасiю Берцье — масквiчку, у якой адзiн мiльён прыхiльнiкаў у сецiве. А яшчэ грудзi неверагодных памераў, здымкi якiх дазваляюць дзяўчыне аплачваць вiлу ў Дубаi. Ну а чаму б не скарыстацца тым, што, як сцвярджае блогерка, дадзена ёй выключна ад прыроды?! («— Тата, я хачу вялiкую Барбi! — Дачка, я таксама! Мацi не дазваляе!») Як i астатнiмi творчымi здольнасцямi ў выглядзе напiсання вершаў i карцiн, якiя аўтарка выстаўляе на продаж у сецiве. Нароўнi з тымi самымi фота, якiя i прыносяць найбольшыя дывiдэнды... За трыста долараў можна атрымаць самыя «гарачыя кадры», фота-вiдэа топлес i бонус — сесiю ў бялiзне, якую пажадае клiент. («Калi голы мужчына выпадкова трапляе ў жаночую лазню, дзяўчаты верашчаць i палiваюць таго кiпнем. А калi аголеная жанчына апынецца ў мужчынскай — усе яе наведвальнiкi будуць вельмi галантныя, добразычлiвыя i гасцiнныя. Гэта яшчэ раз даказвае, што ў мужыкоў дабрэйшыя сэрцы».) Дзяўчына нават яшчэ i пакрыўдзiлася на расiйскiя СМI праз сваю асаблiвасць. «У мяне памер грудзей 34К — брытанскi. Нашы журналiсты пераклалi, што гэта як 11-ы. Няправiльна. Увогуле такога рускага памеру не iснуе, але калi лiчыць як трэба, дык будзе 15-ы! Грудзi сапраўдныя!» («— Ах, люстэрачка, скажы, ды ўсю праўду далажы. Цi я ёсць за ўсiх мiлейшай, i румянай, i бялейшай? — Ну, ты самая духоўна багатая. Пакуль усё».) Было за што сварыцца: Анастасiя Берцье — самая багатая з рускiх дзяўчат, хто зарабляе такiм чынам. («Я не магу зразумець: няўжо ў 2020 годзе нехта яшчэ працуе на дзядзьку? Пашырайце рамкi, выходзьце з зоны камфорту, бярыце прыклад з мяне! Працуйце на цётку».)

Кендал Джэнер, малодшая сястра Кiм Кардаш'ян, з'яўляецца самай высокааплатнай мадэллю планеты: 24-гадовая дзяўчына атрымлiвае па 30 мiльёнаў долараў у год. Нядаўна яна прадэманстравала, за што ёй плацяць шалёныя грошы: пахвалiлася шыкоўнай фiгурай у адкрытым бiкiнi. («— Леначка, што ты прасiла ў Дзеда Мароза? — Нiчога... Лепш я сваволiць буду!») Ну, як у адкрытым? Купальнiк практычна не пакiдае прасторы для фантазii, затое забяспечвае выдатны загар (i, трэба меркаваць, новыя паступленнi на рахунак): мiнiяцюрны лiф амаль без шлеек цалкам дэманструе грудзi «зоркi», а нiжняя частка на танюсенькiх лямачках амаль выходзiць за межы прыстойнасцi. («— Можна мне прымераць тую сукенку на вiтрыне? — Канешне. Толькi на вiтрыне не трэба, у нас ёсць прымерачныя».) Цi трэба казаць, што здымкi не пакiнулi нiкога раўнадушным. («Тата, тата, а раскажы мне, што табе сёння снiлася? Эх... сынок, сынок... табе да такiх сноў яшчэ спаць ды спаць!»)

Ну, а як вам такая гiсторыя, што адбылася напярэдаднi вясны: 37-гадовая экс-салiстка групы «ВIА Гра» Ганна Седакова выклала ў сецiве фота без (прабачце) трусоў i абвясцiла пра сваю чацвёртую цяжарнасць. («Выклiкайце пажарных, таму што я — агонь!») У апiсаннi да здымка спявачка вырашыла паразважаць пра догляд цела. «Быць дзяўчынкай складана, а яшчэ складаней — мамай», — напiсала яна. А якая тут сувязь з адсутнасцю нiжняй бялiзны, хто-небудзь зразумеў? («— Люся, вы ўся такая падцягнутая, грацыёзная... Як вам гэта ўдаецца? — Я займаюся народнымi танцамi. — Як цiкава! А якiмi? — Стрыптызам. — А... хiба гэта народныя танцы? — Ну, не ведаю... Народу падабаецца...»)

I напрыканцы... 19-гадовая жыхарка Новасiбiрска Анастасiя Макарава апублiкавала ў сацсетках незвычайную аб'яву: «Адпраўлю iнтымныя фота за дапамогу прытулку для жывёл! Я вучуся ў iнстытуце i падпрацоўваю медсястрой, грошай i часу катастрафiчна не хапае. Але я вельмi хачу дапамагаць жывёлам, таксама як дапамагаю людзям». Дзяўчына гатова адправiць iнтымнае фота любому паўналетняму, якi перавядзе на рахунак прытулку хоць сто рублёў. «У мяне дастаткова сексуальнай энергii, i я яе такiм чынам магу рэалiзаваць, мне падабаецца, калi людзi ацэньваюць маю прыгажосць, для мяне гэта не траўма, а магчымасць самарэалiзацыi». Што сказаць... I не ўхваляючы, i не асуджаючы... Хочацца верыць, што ў гэтым выпадку шчырасцi больш, чым карыслiвасцi... («Ева была першай жанчынай, якая сказала: «Мне няма чаго надзець!», i была адзiнай, якая гаварыла чыстую праўду».)

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Работа па вывучэннi генетычных рэсурсаў раслiн у Беларусi была пачата яшчэ ў 20-я гады мiнулага стагоддзя.

Грамадства

Паэт Iван Юркiн: З жонкай упершыню пацалаваўся ў дзень вяселля 47 год таму

Паэт Iван Юркiн: З жонкай упершыню пацалаваўся ў дзень вяселля 47 год таму

Песнi на вершы Iвана Юркiна карыстаюцца вялiкай папулярнасцю. Хто не ведае гiмна гасцiннасцi нашай краiны — «Прыязджайце да нас у Беларусь»? Вось таму было цiкава пазнаёмiцца з музай паэта — яго жонкай Надзеяй Iванаўнай. 

Грамадства

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Сусветны тыдзень iмунiзацыi сёлета пройдзе з 24 да 30 красавiка пад лозунгам #Vaccines Work for AN# — «За агульны доступ да эфектыўных вакцын».

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Абстаноўка на дарогах Мiнскага раёна — не з самых простых.