Вы тут

Жыхар Смаргоні выявіў на ўчастку стары іспанскі пісталет, якому больш за 100 гадоў


30-гадовы мужчына некаторы час таму набыў у межах горада новы ўчастак. У адзін з дзён грамадзянін разбіраў гаспадарчую пабудову і паміж сценамі знайшоў пісталет. Ён вырашыў не хаваць дадзеную інфармацыю і паведаміў пра знаходку па гарачай лініі “102”. На месца выбыла следча-аператыўная група.


Зброю ідэнтыфікавалі як унікальны іспанскі пісталет “Vencedor”, таксама былі выяўлены два магазіны з 12 патронамі. Дадзены самазарадны пісталет актыўна выкарыстоўвалі французскія вайскоўцы падчас Першай сусветнай вайны, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Выяўленыя аб'екты паступілі на балістычную экспертызу ў Гродзенскі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Як устанавілі эксперты, прадстаўлены пісталет выраблены ў Іспаніі і з'яўляецца наразной агнястрэльнай зброяй калібра 7,65 міліметра. Нават нягледзячы на ​​тое, што гэты экземпляр паступіў на экспертызу ў няспраўным стане і яму больш за 100 гадоў, тым не менш, для стральбы ён прыдатны. Толькі адзін з патронаў выраблены заводскім спосабам, астатнія -- самаробныя.

Супрацоўнікі Смаргонскага Р0АУС праводзяць праверку па гэтым факце. У першую чаргу супрацоўнікі міліцыі спрабуюць устанавіць сапраўднага ўладальніка пісталета.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».