Вы тут

​У Магілёве выбралі настаўніка года — 2020


Андрэй Бязлепкін, настаўнік фізічнай культуры і здароўя ліцэя пры магілёўскім Беларуска-Расійскім універсітэце, стаў пераможцам трэцяга этапу конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» і прызнаны найлепшым настаўнікам Магілёўскай вобласці.


У фінале конкурсу, які праводзіўся галоўным упраўленнем адукацыі аблвыканкама сумесна з дзяржаўным абласным інстытутам развіцця адукацыі, удзельнічалі 40 чалавек з ліку настаўнікаў і работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі з усёй вобласці. Яны дзяліліся вопытам сваёй работы, дэманстравалі на практыцы валоданне сучаснымі сродкамі навучання, праводзілі адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах, дэманстравалі калегам майстар-класы. Журы ацэньвала як прафесійныя, так і творчыя здольнасці педагогаў. У кожнай з васьмі намінацый — настаўнік года па адпаведным вучэбным прадмеце і выхавальнік дашкольнай адукацыі — вызначыліся пераможцы і лаўрэаты. Пераможцы-прадметнікі, у тым ліку і абсалютны пераможца конкурсу Андрэй Бязлепкін, будуць прадстаўляць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім этапе.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв'ю: alfajrhomeschool.com

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».