Кампанія А1 адкрывае безлімітны бясплатны доступ у інтэрнэт да канца лета ў сувязі з глабальнай пандэміяй. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар кампаніі Гельмут Дуз.
З 26 сакавіка і да канца жніўня 2020 А1 прадаставіць бясплатны безлімітны інтэрнэт на папулярных тарыфных планах, а таксама бясплатны доступ да рэсурсаў відэасэрвісу VOKA.
Прапанова даступна карыстальнікам лінейкі архіўных тарыфных планаў "Камфорт", актуальных тарыфаў "Камфорт S", "Камфорт М", "Камфорт L" і "Камфорт XL", а таксама тарыфу "Стартавы".
Абаненты гэтых тарыфаў, а таксама тарыфнага плана "Без Ліміту" змогуць атрымаць бясплатны доступ да бібліятэкі фільмаў і серыялаў. Усім карыстальнікам VOKA таксама адкрыюць бясплатны доступ да 30 ТБ-каналаў.
Каб скарыстацца прапановай, неабходна ўвесці USSD-запыт *135*7*1*2*1*1# (для тарыфнага плану "Стартавы" - *135*7*4*1#). Другі спосаб актывацыі - праз мабільны дадатак кампаніі. Для атрымання бясплатнага доступу да VOKA дастаткова усталяваць яго дадатак, зарэгістравацца і падключыць падпіску "Фільмы і серыялы".
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.