Вы тут

ГУБЭЗ МУС штодня праводзіць работу па спыненні незаконнага продажу медтавараў


З улікам наяўнага эпідэміялагічнага становішча, Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі штодня праводзіцца прафілактычная работа, скіраваная на выяўленне і спыненне фактаў незаконнай рэалізацыі медыцынскіх тавараў.


Паводле апошняй інфармацыі, на тэрыторыі краіны - у Брэсце, Мінску, Мінскай вобласці, Магілёве і Гродне - выяўлена сем фактаў незаконнага продажу медыцынскіх масак. На парушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яны ў асноўным закуплялі тавар у аптэках, а ў інтэрнэце прадавалі з нацэнкай. Канфіскавана больш за 28 тысяч адзінак медыцынскай прадукцыі агульным коштам каля 26 тысяч рублёў

Ужо паведамлялася пра такія факты ў Мінску, Гродне, Магілёве. Гаворка ішла пра канфіскаваныя аператыўнікамі пальчаткі, ахоўныя маскі, халаты, ахоўныя акуляры, бінты, марлі. А вось і свежыя прыклады, паведамляе МУС.

У сталічным рэгіёне каля рынка “Новы Лебядзіны” 37-гадовы мужчына прадаваў медыцынскія аднаразовыя маскі па 0,81 рубля за штуку. Канфіскавана 800 масак коштам каля 650 рублёў.

Выпадкі продажу медыцынскіх масак таксама выяўлены ў Мінску. 39-гадовы сталічны жыхар набыў іх праз інтэрнэт з мэтай перапродажу па больш высокай цане. Канфіскавана 500 масак агульным коштам 500 рублёў. Акрамя таго, пры перапродажы 5 тысяч масак беларускай вытворчасці затрыманы грамадзянін Расійскай Федэрацыі.

А ў Брэсце затрыманы прадпрымальнік, які праз інтэрнэт незаконна прадаваў 7 тысяч медыцынскіх масак.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.