Вы тут

У Гомельскім тэхнічным універсітэце будуць рыхтаваць па новых кваліфікацыях


На механіка-тэхналагічным факультэце ГДТУ імя П. Сухога адкрываецца спецыялізацыя "тэхналогія вытворчасці вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў і сродкі тэхналагічнага абсталявання". Тут будуць навучацца спецыялісты ў галіне стварэння новых кампазіцыйных матэрыялаў, запатрабаваныя ва ўсіх галінах прамысловасці: ад цяжкага машынабудавання, электраэнергетыкі, аўтамабілебудавання, авіяцыйнай, радыё- і электроннай тэхнікі, суднабудавання да будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, спорту, турызму і медыцыны. Падрыхтоўка інжынераў-механікаў па гэтай спецыялізацыі  будзе весціся з улікам інавацый у галіне стварэння новых кампазіцыйных матэрыялаў (у тым ліку нанаматэрыялаў) і вырабаў з іх. Курс прадугледжвае таксама распрацоўку з выкарыстаннем IT-тэхналогій тэхналагічных працэсаў і сродкаў тэхналагічнага абсталявання.


На машынабудаўнічым факультэце будуць рыхтаваць інжынераў-электрамеханікаў па спецыяльнасці "прамысловыя робаты і робататэхнічныя комплексы". Сфера рэалізацыі прафесійных навыкаў гэтых спецыялістаў вельмі шырокая. Сёння робаты выкарыстоўваюцца ў прамысловасці, навуковых даследаваннях, энергетыцы, медыцыне, сферы забаў і г.д. Сучасныя аўтаматычныя або дыстанцыйна кантраляваныя механізмы паступова замяняюць чалавечую працу і дазваляюць аптымізаваць складаныя працэсы.

Па заканчэнні ВНУ дыпламаваныя спецыялісты могуць знайсці сябе прымяненне ў інжынірынгавых, праектна-канструктарскіх, вытворча-тэхналагічных, мантажна-наладачных, рамонтна-эксплуатацыйных, навукова-даследчых і інавацыйных арганізацыях, а таксама ў вышэйшых, сярэдніх тэхнічных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах.

Для чатырохгадовага навучання прадугледжана дзённая форма, па кожнай са спецыяльнасцяў будзе набрана група колькасцю 20 чалавек.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: gp.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.