Вы тут

Разбурэнню аўтэнтычнай стайні ў Мёрскім раёне будзе дадзена прававая ацэнка


Разбурэнню стайні 1907 года роду Святаполк-Мірскіх у Мёрскім раёне будзе дадзена прававая ацэнка, заявіў на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама міністр культуры Юрый Бондар, перадае БЕЛТА.


Фота: t.me/tropinki

Кіраўнік ведамства звярнуў увагу, што ў Віцебскай вобласці 33 гістарычныя помнікі знаходзяцца ў нездавальняючым стане, 37 аб'ектаў не выкарыстоўваецца. "Толькі 39% матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў маюць адпаведныя пашпарты, на 600 аб'ектаў яны не складзеныя. Праекты ахоўных зон распрацаваны для 287 нерухомых помнікаў спадчыны, што складае 31% ад агульнага ліку ў вобласці. У гэтым напрамку работа вядзецца слаба. Такое стаўленне часцяком прыводзіць да негатыўных наступстваў", - сказаў Юрый Бондар.

Ён прывёў у прыклад нядаўні выпадак у Мёрскім раёне. У снежні мясцовы райаграсэрвіс знёс стайню на тэрыторыі былой сядзібы роду Святаполк-Мірскіх у вёсцы Каменполле. "Стайня не з'яўляецца ахоўным аб'ектам, але яна знаходзіцца на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Нормы закона парушаныя, цяпер мы сумесна з пракуратурай будзем даваць прававую ацэнку гэтым дзеянням", - сказаў міністр.

Каб падобных сітуацый у будучыні не адбылося, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч прапанаваў разаслаць спісы з ахоўваемымі аб'ектамі старшыням райвыканкамаў.

Фота: globus.tut.by

Дарэчы, "Віцебскаблмаёмасць" і ўпраўленне культуры аблвыканкама нядаўна сфармавалі спіс аб'ектаў спадчыны, якія прапануюць інвестарам. У іх ліку і былая сядзіба Святаполк-Мірскіх. Будынак не выкарыстоўваецца.

У спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Віцебскай вобласці ўваходзяць 957 аб'ектаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».