Вы тут

Выбух газу адбыўся ў жылым доме ў Магнітагорску (Расія)


Выбух з наступным пажарам адбыўся ў жылым доме ў Магнітагорску (Расійская Федэрацыя), паведаміла ТАСС.


"У кватэры на другім паверсе жылой пяціпавярхоўкі адбыўся выбух газу з наступным пажарам у чатырох кватэрах на другім і трэцім паверхах. Пажару прысвоены трэці ранг складанасці", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Праведзена эвакуацыя жыхароў дома, з небяспечнай зоны выведзена 15 чалавек.

"Адбыўся выбух газапаветранай сумесі ў кватэры на другім паверсе. Не выключана, што была ўцечка газу", - сказала крыніца

У рэгіянальным упраўленні МНС паведамілі, што пры пажары ў доме выяўлены двое загінулых, выратаваны 11 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.