Вы тут

Урад прымае першы пакет мер па падтрымцы эканомікі


На пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў былі разгледжаны прапановы эканамічнага характару па рэагаванню на тэндэнцыі, якія фарміруюцца ў свеце ў сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай.


«Вядома, перад гэтым мы вывучылі сусветны вопыт, меры, якія выкарыстоўваюцца ў Еўрапейскім саюзе і ў нашых краінах-членах Еўразійскага эканамічнага саюзу, сустрэліся з бізнесам, пагаварылі з рэгулятарам, — расказаў перад пасяджэннем намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар. — Таму ў прынцыпе тыя прапановы, якія на сённяшні момант сфарміраваны, яны не новыя. У большасці выпадкаў яны будуць задзейнічаны ў многіх краінах. Размова пра такія кірункі, як, у прыватнасці, падатковая палітыка. Мы сёння абмяркуем пытанне давання падатковых канікул. У частцы грашова-крэдытнай палітыкі, вядома, усе ставяць пытанне аб даступнасці крэдытных рэсурсаў. Таксама абмяркуем гэта. Па блоку рэальнага сектара эканомікі абмяркуем тыя сектары эканомікі, якія, магчыма, найбольш падвергліся рызыцы пад уплывам тых негатыўных тэндэнцый, якія склаліся вакол нашай краіны. Вядома, будзе блок па мерах на спажывецкім рынку. І невялікі блок, звязаны з сумеснай работай ў рамках ЕАЭС».

Намеснік міністра дадаў, што будзе абмяркоўвацца і прапанова бізнесу адносна зніжэння платы за арэнду.

«Тут работа павінна ісці ў двух напрамках, бо ўладальнікі большасці плошчаў, якія здаюцца, гэта таксама бізнесмены. Яны павінны слухаць адзін аднаго і ісці насустрач», — лічыць прадстаўнік Мінэканомікі.

Падатковыя канікулы разглядаюцца ў першую чаргу для уразлівых галін, урад таксама разгледзіць магчымасць зніжэння маёмасных падаткаў або адтэрміноўкі па іх выплаце. Што тычыцца вызначэння уразлівых сфер, то хутчэй за ўсё размова будзе ісці пра турызм, пасажырскія перавозкі і грамадскае харчаванне, удакладніў Юрый Чабатар. Ён таксама дадаў, што пакуль прымаюцца папярэднія меры, якія потым будуць прааналізаваныя і, магчыма, дапоўненыя.

Тое, што адбываецца ў сусветнай эканоміцы, ужо мае трапную назву «цунамі эканамічнага разбурэння», заўважыў, адкрываючы пасяджанне Прэзідыума Саўміна, прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. 

«Беларусь, нягледзячы на кантралюемую абстаноўку ў краіне па распаўсюджванню каранавіруса, не засталася ў баку ад эканамічнага шторму, — сказаў ён. — Некаторыя галіны, найбольш адчувальныя да працэсаў, якія адбываюцца, аказаліся ў дастаткова складанай сітуацыі. Не працуюць традыцыйныя лагістычныя ланцужкі, заключаныя кантракты не выконваюцца. Сітуацыя ўскладняецца тым, што гэты працэс пакуль толькі расце, і тэрміны аднаўлення не вядомыя. У такіх умовах бізнес чакае пэўных дзеянняў, падтрымкі, і хоча ведаць, чым дзяржава можа дапамагчы і як яна падставіць плячо ў гэты складаны перыяд».

Па даручэнні ўрада міністэрства эканомікі разам з зацікаўленымі бакамі распрацавала і ўнесла ў Саўмін пакет мер па забеспячэнню стабільнай работы эканомікі ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце.

«Мы планавалі правесці пасяджэнне Прэзідыума ў аўторак, 31 сакавіка. Пазаўчора, папярэдне, уключаючы ў кола удзельнікаў Нацыянальны банк і Адміністрацыю Прэзідэнта, мы падрабязна абмеркавалі меры, якія прапануюцца. У цэлым пазіцыі ўдзельнікаў па мерах, якія прапануюцца, істотна зблізіліся, і мы выйшлі на ўзгодненае рашэнне, спрэчных пытанняў практычна не засталося, — паведаміў прэм’ер-міністр. — Улічваючы гэта, вырашылі не зацягваць з абмеркаваннем і правесці пасяджэнне сёння».

Сяргей Румас падзякаваў Нацыянальнаму банку за шэраг аператыўных рашэнняў па крэдытных адносінах і прывёў рэгулятара ў прыклад кіраўнікам дзяржорганаў па хуткасці прымаемых рашэнняў у экстраардынарнай сітуацыі. 

«Улічваючы, што шэраг мер запатрабуе ўхвалення і прыняцця рашэння кіраўніком дзяржавы, неабходна па выніках нашага абмеркавання ўнесці адпаведныя прапановы Прэзідэнту, — дадаў прэм’ер. — Таму я прашу Мінэканомікі аператыўна аформіць адпаведны даклад, а дзяржаўныя органы арганізаваць работу па падрыхтоўцы праектаў адпаведных рашэнняў».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв'ю: belnovosti.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.