Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Важна дайсцi да кожнага пажылога чалавека i даведацца, якая дапамога яму патрэбна.


Такую задачу падчас рабочай паездкi ў Ашмянскi раён, што на Гродзеншчыне, паставiла старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Наталля Качанава.

Яна сустрэлася з дэпутацкiм корпусам рэгiёна, у цэнтры ўвагi былi актуальныя пытаннi развiцця Прынёмання. Перад гэтым спiкер верхняй палаты парламента пазнаёмiлася з работай мясцовых прадпрыемстваў i цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Ашмянскага раёна, паведамляе БелТА.

«У цэнтры ўвагi знаходзiцца выкананне даручэнняў кiраўнiка дзяржавы. Адно з iх датычыцца i ўважлiвага стаўлення да пажылых людзей, якiм цяпер важна пабыць дома», — адзначыла Наталля Качанава. Гаворка iдзе пра дастаўку пажылым дахаты прадуктаў харчавання, медыкаментаў, аказанне iншай дапамогi, падкрэслiла яна. Важна, што да гэтай работы падключылiся не толькi цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва, але i валанцёры з лiку моладзi, прадстаўнiкоў грамадскiх арганiзацый.

«Пры гэтым пажылыя людзi часцяком вельмi сцiплыя, яны не хочуць некага прасiць, турбаваць. Таму важна дайсцi да кожнага, даведацца, у чым ён мае патрэбу. Калi ёсць дзецi, родныя, якiя могуць даставiць усё неабходнае, — гэта добра. У адваротным выпадку трэба дапамагчы i зберагчы», — адзначыла Наталля Качанава.

На яе думку, у Ашмянскiм раёне, дзе пражывае больш за 8 тысяч пенсiянераў, гэтая работа пастаўлена на належным узроўнi. Трэба, каб так было i ў iншых раёнах. Падчас сустрэчы з дэпутацкiм корпусам рэгiёна Наталля Качанава заклiкала народных абраннiкаў актыўна ўключыцца ў садзейнiчанне пажылым людзям. Бо менавiта дэпутаты добра ведаюць свае раёны, акругi, разумеюць, дзе неабходная дапамога.


Аналiз сiтуацыi непасрэдна на месцах дазваляе ўбачыць рэальную карцiну i прыняць аптымальныя рашэннi па падтрымцы прадпрыемстваў.

Такое меркаванне выказала спiкер верхняй палаты Наталля Качанава падчас рабочай паездкi ў Ашмянскi раён Гродзенскай вобласцi.

Старшыня Савета Рэспублiкi азнаёмiлася з дзейнасцю мясцовых прадпрыемстваў — Ашмянскага дражджавога завода i ААТ «Радыётэхнiка», паведамляе БелТА.

«Ашмянскi раён хоць i невялiкi, але з сур'ёзным прамысловым патэнцыялам. У людзей, што важна, ёсць магчымасць рэалiзаваць сябе ў прафесiйным плане. Станоўчы трэнд у тым, што ў большасцi прадпрыемстваў ёсць рост паказчыкаў у параўнаннi з папярэднiм годам. Гэта значыць, што ў людзей ёсць праца, стабiльная заработная плата», — адзначыла Наталля Качанава.

«Кiраўнiком дзяржавы пастаўлена задача дайсцi да кожнага прадпрыемства. Па Ашмянскi дражджавым заводзе i ААТ «Радыётэхнiка» ёсць пытаннi. Напрыклад, неабходна падцягнуць заработную плату. Для гэтага трэба выпускаць сучасную, арыентаваную на экспарт, якасную прадукцыю. Акцэнт на гэтым зроблены невыпадкова: наступныя пяць гадоў пройдуць пад знакам пяцiгодкi якасцi», — адзначыла Наталля Качанава.

Яна падкрэслiла, што мясцовыя прадпрыемствы не застануцца па-за ўвагай. Напрыклад, на кантролi ў цэлым у краiне сiтуацыя з дражджавой галiной. Прадпрыемства з Ашмянаў здольна мадэрнiзавацца i выйсцi на новыя рынкi.

«Мы бачым, як складваецца сiтуацыя ў нашых суседзяў, таму важна скарэкцiраваць работу нашых арганiзацый у новых умовах. Цяпер прапрацоўваюцца меры для падтрымкi прадпрыемстваў у розных сферах. Паездкi на месцы, у рэгiёны даюць магчымасць убачыць рэальную карцiну i прымаць узважаныя i правiльныя рашэннi», — падкрэслiла Наталля Качанава.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра тое, як салдат купіў мыла, як сквапнасць давяла да дрэнных наступстваў, памылку дзяўчыны і не прыстасаванага да жыцця мужа.

Эканоміка

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Работа па вывучэннi генетычных рэсурсаў раслiн у Беларусi была пачата яшчэ ў 20-я гады мiнулага стагоддзя.